Асноўныя прынцыпы працы беларускіх грамадскіх абяднанняў і беларускіх рэсурсных цэнтраў

9 лістапада 1999 года ў Прадстаўніцтве ААН РБ адбылася сустрэча 25 беларускіх грамадскіх арганізацый. Пад час сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя стандарты працы рэсурсных цэнтраў, якія аказваюць дапамогу іншым грамадскім арганізацыям.

Удзельнікі сустрэчы падпісалі дакумент, які вызначае наступныя прынцыпы працы грамадскіх абяднанняў:

  • Садзейнічаць развіццю грамадзянскай супольнасці ў Беларусі;
  • Выконваць сваю місію і працаваць у адпаведнасці з мэтамі і задачамі вызначанымі ў іх статутах;
  • Быць адкрытымі і даступнымі структурамі;
  • Сумленна выконваць свае абавязкі;
  • Прытрымлівацца этычных норм у супрацоўніцтве з іншымі грамадскімі арганізацыямі, фондамі і валанцёрамі;
  • Усведамляць прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцяў і падпарадкоўваць сваю дзейнасць нацыянальным інтарэсам;
  • Разумець важнасць, унікальнасць і суверэнітэт кожнай грамадскай арганізацыі;
  • Паважаць пункт гледжання кожнага чалавека і яго/яе права быць выслуханым;
  • Вырашаць усе праблемы праз канструктыўную дыскусію і кампраміс;
  • Не дапускаць несумленную канкурэнцыю і праяўляць карпаратыўную салідарнасць і ўзаемную падтрымку.

Прынцыпы працы беларускіх рэсурсных цэнтраў 

    Беларускія рэсурсныя цэнтры выкарыстоўваюць у сваіх адносінах такія асноўныя прынцыпы як партнерства, шчырасць, этычныя нормы, адказ ад несумленнай канкурэнцыі, карпаратыўную салідарнасць і ўзаемную падтрымку.

     Кожная грамадская арганізацыя, якая абвяшчае сябе рэсурсным цэнтрам, павінна аказваць наступныя віды паслуг карыстальнікам:


І. Інфармацыя

  інфармацыя аб дзейнасці рэсурснага цэнтра

інфармацыйны бюлетэнь

бібліятэка для грамадскіх абяднанняў: літаратура па менеджменце, даведнікі грантадаўцаў і грамадскіх абяднанняў і г.д.

сучасная інфармацыя аб дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый, магчымасці пушуку фінансавання (конкурсы, праграмы), інавацыі

база дадзеных беларускіх грамадскіх абяднанняў

база дадзеных фондаў-грантадаўцаў

2. Кансультацыі

Базавыя кансультацыі па асноўных аспектах дзейнасці грамадскіх арганізацый (менеджмент, юрыдычныя пытанні, бухгалтарскі ўлік, напісанне праектаў)

3. Адукацыя

арганізацыя круглых сталоў, семінараў, трэнінгаў па асноўных пытаннях дзейнасці грамадскіх арганізацый

4. Інтэграцыя

арганізацыя сустрэч і мерапрыемстваў з мэтай кансалідацыі трэцяга сектара і інтэграцыі грамадства

папулярызацыя дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый у Беларусі і за мяжой

5. Тэхнічная дапамога

карыстанне кампутарам і капіравальнай тэхнікай  сродкі сувязі  Інтэрнет  аказваць паслугі 5 дзён на тыдзень

Заўвага:

Грамадскія арганізацыі, якія аказваюць частку вышэйназваных паслуг, могуць мець назву пункт дапамогі, ці інфармацыйны пункт.