Праграма даследаванняў трэцяга сектара

 Праграма даследаванняў трэцяга сектара засноўвалася на праекце Маніторынг беларускай прэсы і Першым нацыянальным партале для беларускіх грамадскіх абяднанняў.

 За 6 гадоў працы ў якасці рэсурснага цэнтра для грамадскіх абяднанняў БРГА Абяднаны шлях стала ўладальнікам даволі поўных і рэгулярна папаўняемых інфармацыйных баз дадзеных. Арганізацыя мае вялікі досвед у зборы і апрацоўцы статыстычнай і сацыялагічнай інфармацыі.

  Мы збіраем інфармацыю, выяўляем фактары, якія значна ўплываюць на дзейнасць грамадскіх абяднанняў і добраахвотніцкі рух у Беларусі; выпрацоўваем практычныя рэкамендацыі і кансультуем НДА, вывучаем галоўныя прынцыпы эффектыўнасці працы грамадскіх арганізацый, аналізуем працу розных арганізацый. Гэта праца садзейнічае правядзенню эфектыўных даследаванняў у грамадскім сектары і хуткай рэакцыі на бягучыя перамены ў яго развіцці.

Мэта Праграмы даследаванняў трэцяга сектара — фарміраваць пазітыўны імідж трэцяга сектара у грамадстве, садзейнічать развіццю міжсектаральнага партнёрства дзяржаўных устаноў, бізнес-кампаній і грамадскіх абяднанняў, такім чынам садзейнічаць фарміраванню адэкватных адносін да дзейнасці НДА і павышэнню ўпэўненасці супольнасці у сваіх магчымасцях. НДА павінны стаць пасярэднікамі паміж грамадзянскімі інцыятывамі, дзяржавай і бізнесам.