Наш рэсурсны цэнтр прапануе:

Інфармацыю

Інфармацыйны партал для беларускіх грамадскіх абяднанняў ngo.by

базы дадзеных: беларускіх грамадскіх арганізацый, перыядычных выданняў, прэс-маніторынга;

матэрыялы па менеджменце грамадскіх абяднанняў і пошуку фінансавання;

  нашы выданні:  Даведнік беларускіх грамадскіх аб'яднанняў,  даведнік грантадаўцаў "Фінансавая падтрымка грамадзянскай супольнасці на Беларусі",  зборнік артыкулаў "Прававое становішча грамадскіх аб'яднанняў у Рэспубліцы Беларусь", а таксама, метадычныя дапаможнікі па прававых аспектах дзейнасці грамадскіх арганізацый, дапаможнік "Эфектыўнае развіццё грамадскіх арганізацый", штомесячны бюлетэнь БРГА "Аб'яднаны шлях";

прэс-маніторынг беларускіх нацыянальных і рэгіянальных газет "Публікацыі аб беларускіх НКА, замежных фондах і арганізацыях" (пачынаючы з кастрычніка 1996 г.)

тэлефонная інфармацыйная лінія Трэці сектар;

спецыялізаваная бібліятэка, у якой: даведнікі фондаў-грантадаўцаў і метадычныя матэрыялы па зборы сродкаў, перыядычныя і даведачныя выданні аб дзейнасці трэцяга сектара Беларусі, краін былога Савецкага Саюза, краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама выданні па пытаннях менеджменту ў НКА.

Кансультацыі

БРГА Абяднаны шлях мае вялікі досвед у кансультаванні беларускіх грамадскіх абяднанняў з 1995 года. Гэты від дапамогі прызнаецца адным з самых эфектыўных і запатрабаваных арганізацыямі. Наша арганізацыя рэгулярна праводзіць кансультацыі па менеджменце грамадскіх абяднанняў, пошуку фінансавання, напісанні праектнай прапановы. Грамадскія абяднанні маюць магчымасць бясплатна атрымліваць кансультацыі спецыялістаў нашага рэсурснага цэнтра: юрысконсульт, спецыяліст па пошуку фінансавання і арганізацыйным развіцці:

  па прававых аспектах стварэння і дзейнасці грамадскіх арганізацый;

па пытаннях напісання праектай прапановы.

 Адукацыйныя паслугі

семінары, трэнінгі і "круглыя сталы" для прадстаўнікоў НКА Мінска і малых гарадоў Беларусі па актуальных пытаннях дзейнасці НКА;

АВС-курсы для "навічкоў" у трэцім сектары;

падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі трэнераў для НКА;

курсы па навучанню працы на кампутары (пачатковы, прасунуты ўзровень і спецыяльная падрыхтоўка).

Тэхнічныя паслугі:

карыстанне кампутарам, электроннай поштай, Інтэрнет, фотакапіравальнай тэхнікай для ажыццяўлення статутнай дзейнасці.