Першы нацыянальны інфармацыйны партал беларускіх грамадскіх абяднанняў ngo.by

Стварэнне інфармацыйнага партала з'яўляецца праектам ПРААН у Рэспубліцы Беларусь і Шведскага Інстытута. Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя Абяднаны шлях была абраная цэнтрам з мэтай збору інфармацыйных рэсурсаў з усёй Беларусі.

Наша арганізацыя зяўляецца буйнейшым інфармацыйным рэсурсным цэнтрам для беларускіх грамадскіх абяднанняў. Мы аказваем нашы паслугі для прадстаўнікоў усіх трох сектароў беларускага грамадства. Мы плануем далейшае збіранне і распаўсюджванне інфармацыі.

Першы нацыянальны інфармацыйны Інтэрнет-партал беларускіх грамадскіх абяднанняў адкрывае новы ўзровень інфармацыйнага абмену.

Партал змяшчае агляд навін, падзей і праектаў грамадскіх абяднанняў; базы дадзеных беларускіх грамадскіх арганізацый і грантадаўцаў; маніторынг беларускай прэсы; матэрыялы па менеджменце грамадскіх арганізацый; маніторынг беларускіх грамадскіх абяднанняў з сацыялагічным аналізам сучасных тэндэнцый развіцця беларускага трэцяга сектара. Таксама на партале можна пазнаеміцца з інфармацыяй па прававым становішчы беларускіх грамадскіх арганізацый і ўзяць удзел у тэматычных форумах па розных аспектах іх дзейнасці.

Усе зарэгістраваныя грамадскія абяднанні могуць атрымаць электронны адрас і размясціць свой сайт на партале.

Партал прызначаны садзейнічаць устойліваму чалавечаму развіццю ў Беларусі праз умацаванне патэнцыялу грамадскіх арганізацый, развіццё партнерскіх адносін паміж грамадскімі абяднаннямі, дзяржаўнымі ўстановамі і камерцыйнымі структурамі