Урбан-арт форум «Прастора» ў Віцебску

Рэгіён:
05/15/2017

Цэнтр урбаністычных праектаў ды ініцыятыў «Прастора» ладзіць з 22 па 25 чэрвеня 2017 г. II Урбан-арт форум «Пастора» ў г. Віцебску. Сёлета Форум прысвечаны дзвюм тэмам – «зяленая ўрбаністыка» і «крэатыўны горад».

Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў адукацыйнай і творчай частцы форуму. Заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня 2017 г. «Дызайн-коды горада» (23-25.06.2017). Дызайн-коды города – гэта не толькі адзіная канцэпцыя знадворных вывесак і рэкламы, гэта – вулічная мэбля, лаўкі, платы, сметніцы, культурныя падзеі, якія фарміруюць грамадскія прасторы, альтэрнатыўная ідэнтычнасць горада, накіраваная на прыцягненне інвестыцый, развіццё турызму і крэатыўных індустрый. Калі забыцца пра тое, што горад – гэта культурны код, дзе назапашваецца і захоўваецца ўнікальны досвед, ён пераўтворыцца ў бетонна-асфальтны аб’ект, які складаецца са спальных раёнаў, рынкаў, прамысловых зон і дарог. Як расставіць прыярытэты ў працэсе стварэння дызайн-кодаў? – адпаведны семінар будзе доўжыцца тры дні – 23, 24 і 25 чэрвеня 2017 г. У яго межах удзельнікаў і наведнікаў чакаюць публічныя лекцыі ўрбаністаў, архітэктараў, дызайнераў, культуролагаў, семінары і гарадскія даследаванні, майстар-класы і фінальная прэзентацыя вынікаў працы пад кіраўніцтвам т’ютэраў з Санкт-Пецярбурга і Віцебска.

Гарадскія даследаванні – гэта фундамент для развіцця ўстойлівых супольнасцей і тэрыторый, якія яны ахопліваюць. Арганізатары запрашаюць зацікаўленых гараджан, грамадскіх актывістаў, студэнтаў, спецыялістаў у вобласці сацыялогіі, архітэктуры, дызайна, экалогіі ды інш. Праграма семінара даступная па гэтай спасылцы
Зарэгістравацца на семінар можна тут

Творчая частка – гэта лэнд-арт пленэр «Паўночны вецер» (22-24.06.2017). Для стварэння класічнага аб’екта ў стылі лэнд-арт, мастак, застаўшыся сам на сам з прыродай, узаемадзейнічае з ёй, не маючы пад рукамі нічога, акрамя прыродных матэрыялаў, якія можна літаральна знайсці пад нагамі: кветкі, лісты, галінкі і камяні. Лэнд-арт, уплецены ў гарадскую прастору, дае шанец як удзельніку, так і гледачу адчуць яднанне з прыродай. Калі для вас важныя экалагічныя каштоўнасці, калі вы хочаце рэалізаваць нешта сапраўднае ў анлайн рэжыме, ствараць тры дні на адкрытай гарадской пляцоўцы і стварыць арт-аб’ект, які пабачаць усе гараджане, удзел ў пленэры – гэта выдатны спосаб гэта зрабіць. Запрашаюцца мастакі, дызайнеры, скульптары, фларысты. 24 чэрвеня на працягу дня пройдуць варкшопы і кансультацыі для ўдзельнікаў і удзельніц ад арганізатараў лэнд-арт фестывалю ў Каўнасе Марыюса Гвілдзіса (Літва). Праграма пленэра даступная па гэтай спасылцы

Зарэгістравацца на удзел у семінары трэба па гэтай спасылцы

https://by.odb-office.eu/anonsy_/urban-art-forum-prastora-u-vicebsku