Валянтэрскi фэст у Мiнску

Рэгіён:
07/24/2017

11 жніўня 2017 г. “РАДА” ладзіць валянтэрскі фэстываль.

Удзельнікаў і удзельніц фэсту чакаюць знаёмствы з моладзевымі арганізацыямі, валянтэрства па інтарэсах, новы досьвед і зарад эмоцыяў.

У праграме фэсту:
11. 00 – 12.00 – Збор і рэгістрацыя валянтэраў і валянтэрак (Культурны цэнтар “Корпус”, Менск, пр-т Машэрава, 9).
12. 00 – 17.00 – Практычны блок. Валянтэрства ў арганізацыях.
17. 00 – 20.00 – Абмеркаваньне досьведу. Сюрпрыз ад арганізатараў і арганізатарак фэсту.

Каб прыняць удзел у фэсьце, неабходна да 1 жніўня 2017 г. запоўніць анкету.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але неабходная рэгістрацыя.

(З рассылкi belngo.info)