Вiленская сустрэча маладых лiдэраў i лiдэрак

Рэгіён:
08/10/2017

Распачаўся прыём заявак на ўдзел у I Віленскай сустрэчы маладых лідэраў і лідэрак (VYLM), якая пройдзе 25-29 верасьня 2017 г. у Вільні, Літва.

Мерапрыемства ладзіць Цэнтар дасьледаваньняў Усходняй Эўропы (EESC) сумесна зь інфармацыйным парталам Літвы DELFI.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя прафэсіяналы/кі з краінаў Балтыі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расеі, Украіны – у тым ліку навукоўцы, журналісты/кі, грамадзянскія актывісты/кі і прадстаўнікі іншых відаў дзейнасьці, якія валодаюць ведамі ў сфэры распрацоўкі аналітычнага і якаснага мэдыя-прадукту, дэканструкцыі прапаганды, мітаў і дэзынфармацыі, асьветы грамадзтва, а таксама практычна ўцягнутыя ў падобную працу.

У ходзе чатырохдзённай праграмы для ўдзельнікаў і ўдзельніц VYLM прадугледжаныя сустрэчы з практыкамі ў сфэры мэдыя і камунікацыі, а таксама палітолягамі-аналітыкамі з Швэцыі, краінаў Балтыі, Расеі і інш.

Арганізатары прадастаўляюць удзельнікам/цам пражываньне, харчаваньне, аплату транспартных выдаткаў, візавую падтрымку.

Каб прыняць удзел у сустрэчы, неабходна спампаваць форму заяўкі на ангельскай ці расейскай мове, запоўнены варыянт даслаць арганізатарам праз эл. адрас eesc0216@gmail.com. У тэме ліста трэба пазначыць “VYLM Application”.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 жніўня 2017 г., 23 г. 55 хв. па літоўскім часе (EEST, UTC + 03:00).

Падрабязную інфармацыю пра праграму глядзіце па спасылцы.

(З рассылкi belngo.info)