“Зялёная сетка” абвяшчае вакансію PR-мэнэджэра

Рэгіён:
10/19/2017
Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” запрашае адказных і крэатыўных мэнэджэраў па сувязях з грамадскасцю прыняць удзел у конкурсе на пасаду PR -мэнэджэра таварыства.

Мы чакаем кандыдатаў з досведам працы, разуменнем спецыфікі грамадскай дзейнасці, праактыўнай жыццевай пазіцыяй і, як мінімум, з інтарэсам да экалагічнай тэматыкі.

У абавязкі PR-мэнэджэра ўваходзіць:
* распрацоўка і рэлізацыя PR-стратэгіі і камунікатыўных планаў таварыства. Доўга і каротка тэрміновае планаванне PR -дзейнасці;
* арганізацыя PR -мерапрыемстваў, асвятленне дзейнасці Зяленай сеткі на нацыянальным узроўні, праца з медыя, мэтавымі аўдыторямі і іншымі суб’ектамі знешняга акружэння Зяленай сеткі;
* стварэнне PR -прадукцыі і падрыхтоўка гадавых справаздач і г.д.

Вакансія адчыняецца на палову стаўкі з магчымасцю павелічэння да поўнай з 01.01.2018г. Плануецца, што PR -мэнэджэр прыступіць да сваіх абявязкаў з 23 кастрычніка 2017 года.

Са свайго боку гарантуем:
* цікавую і творчую каманду;
* разнастайную дапамогу і падтрымку;
* паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
* павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе, а таксама сфармулявать 3 першыя крокі, якія мусіць зрабіць, прыступіўшы да працы. (Альбо: аргументавана сфармулявать 3 пункты, якія, на ваш погляд, зрабілі б экалагічную грамадскую дзейнасць больш прывабнай і цікавай для беларусаў).

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрас [email protected]

Дэдлайн: 23 кастрычніка
 
Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”
greenbelarus.info
+375 17 335-47-25

Facebook
ВКонтакте