Доўгатэрміновыя праграмы і праекты ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Грамадзянская адукацыя ў галіне журналістыкі

Праграма існуе з 1997 году.
Прадугледжвае падрыхтоўку штатных і пазаштатных карэспандэнтаў для недзяржаўных СМІ, а таксама выданняў НГА Гарадзеншчыны, прэс-сакратараў для НГА, павышэнне сацыяльнай актыўнасці моладзі, а таксама інфармаванасці насельніцтва.
Праграма рэалізуецца ў выглядзе штогадовых 6-7-мі месячных праектаў пад агульнай назвай «Школа маладога журналіста».
Маладыя людзі праходзяць курс «Асновы журналістыкі», стажыруюцца ў рэдакцыях мультымедыйнага парталу  «Твой стыль».
З 1997 году ўдзел у праекце «Школа маладога журналіста» ўзяло больш 280 чалавек.
Амаль кожны трэці выпускнік «Школы маладога журналіста» дагэтуль звязаны з дзейнасцю СМІ альбо НГА Беларусі і іншых краін.
У межах праграмы ладзяцца таксама  Фестывалі маладзёвай журналістыкі  “Твой стыль” (2007, 2010),  навучальныя візіты для маладых журналістаў у іншыя беларускія гарады, а таксама ў суседнія краіны.
 
Развіццё мясцовых супольнасцей і сацыяльнай анімацыі
 
У межах праграмы дзейнічала “Адкрытая школа мясцовай супольнасці” (2003-2008) – трэнінгі і навучальныя візіты для грамадскіх актывістаў з розных гарадоў і мястэчак Беларусі, кансультацыі па стварэнні і развіцці сайтаў мясцовых супольнасцей Намі быў выдадзены дапаможнік “Сацыяльны аніматар”. Змест і асобныя матэрыялы дапаможніка ты знойдзеш тут
З ліпеня 2010 г. быў рэалізаваны праект «Фарбы жыцця», накіраваны на сацыяльную адаптацыю і інтэграцыю дзяцей з дзіцяга дома г. Гродна і валанцёраў з ініцыятыўнай групы «Ружовы слон», а таксама на іх знаёмства з беларускай гісторыяй і культурай. Больш  падрабязна можна пазнаёміццатут і тут
 
 
16.08.2011

Off White X Vapormax Flair