Гранты для супрацоўніцтва арганізацый у галіне культуры

Рэгіён:
13.01.2009

Еўрапейская культурная фундацыя (The European Cultural Foundation - ECF) садзейнічае культурнаму супрацоўніцтву ў Еўропе. Мэта фундацыі: рабіць свой унёсак у развіццё адкрытай і дэмакратычнай Еўропы, якая паважае правы чалавека і культурную разнастайнасць народаў.

ECF падтрымлівае еўрапейскае культурнае супрацоўніцтва і абмен праз праграму грантаў. Ёсць дзве асобныя лініі выдзялення сродкаў. Па адной з іх дэдлайн яшчэ не скончыўся.

Гранты для супрацоўніцтва арганізацый у галіне культуры
Дадзеная лінія створана для развіцця супарцоўніцтва паміж арганізацыямі, што працуюць ў галіне культуры. Праекты будуць ацэньвацца па характару іх супрацоўніцтва і той каштоўнасці, што яны прынясуць у сферу культурнага еўрапейскага супрацоўніцтва. Праекты мусяць быць прадстаўлены ў пісьмовай форме, максімальны памер – дзве старонкі. Аўтараў, чые праекты пройдуць адбор, папросяць зрабіць больш падрабязнае апісанне праекта. Удзельнічаць могуць толькі арганізацыі культуры. Памер гранту складае ад 10 000 да 30 000 еўра. ECF фінансуе толькі 80% агульных выдаткаў па пректу.
Дэдлайн: 1.04.2009

Вядучыя арганізацыі: Незалежныя культурныя арганізацыі (NGOs) з заходняй, цэнтральная, усходняй і паўднёвай Еўропы, у тым ліку Турцыя, Україна. Малдова, Беларусь і Расія  

Партнёрскія аргназацыі: Незалежныя культурныя арганізацыі Паўднёвага Серадземнамор’я, у тым ліку Алжыр, Егіпет, Іарданія, Ізраіль, Ліван, Лівія, Марокка, Палестына, Сірыя і Туніс. Гэтыя арганізацыі падтрымліваюцца як партнёрскія ў праектах, прынятых ад Еўрапейскіх NGO.

Арганізацыя, што падалі заяўку, і арганізацыі-партнёры павінны стварыць прафайл сваёй арганізацыі на старонцы http://www.rhiz.eu

Кантакты
• ECF European Cultural Foundation
Jan van Goyenkade 5,
The Netherlands
NL-1075 HN Amsterdam
phone:  +31 (0) 20 573 38 68
fax: +31 (0) 20 675 22 31
email:  eclaassen@eurocult.org
internet:  http://www.eurocult.org
contact: Esther Claassen
 

Nike SF-AF1