Інфармацыйнае паведамленне Магілёўскага грамадскага аб'яднання Кола сяброў.

Рэгіён:
13.10.2003

Інфармацыйнае паведамленне


12 кастрычніка 2003 года адбыўся справаздачнавыбарчы сход Магілёўскага грамадскага аб'яднання Кола сяброў. Па разглядзе справаздач сябраў Рады і Рэвізійнай камісіі адбыліся выбары новага складу Рады і Рэвізійнай камісіі. На першым сваім паседжанні Рада абрала дырэктарам арганізацыі Алеся Асіпцова, каардынатара Магілёўскай інфармацыйнай сеткі.


На гэты момант Магілёўскае грамадскае аб'яднанне Кола сяброў працягвае працу над унутрыарганізацыйным самаўдасканаленнем і адпаведнай рэарганізацыяй.


Кола сяброў сведчыць сваім сябрам і партнёрам, што застаецца складовай часткай беларускай дэмакратычнай супольнасці, захоўвае ранейшыя партнёрскія дачыненні і працягвае ажыццяўленне ўсіх стратэгічных кірункаў і праектаў.


Рада Магілёўскага грамадскага

аб'яднання Кола сяброў

Air Jordan For Kids