Інфармацыйны агляд №28(95) 25/09/03

Рэгіён:
30.09.2003


Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю

інфармацыйны агляд №28(95)

1925/09/03


У рассылцы навіны з Магілёва, Бабруйска, Крычава, Горак, Асіповічаў, Круглага, Чэрыкава

агляд рэгіянальных медыяўі інтэрнэту


МАГIЛЁЎ


NGOs

На працоўнай сустрэчы актыў нямецкай арганізацыі "WOG  WestOst
Gesellschaft Bruchsal (Карлсруэ, Германія), грамадскага аб'яднання Лекарскі
саюз і прадстаўнікі дзяржаўных структур абмяркоўвалі магчымасці супрацоўніцтва
ў кірунку падвышэння кваліфікацыі медыкаў Магілёва, вырашэння праблем
медыцынскай рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі дзяцей з асаблівасцямі
псіхафізічнага развіцця.

Гэтай жа тэме быў прысвечаны і семінар Сацыяльная інтэграцыя дзяцейінвалідаў у Магілёўскім эканамічным каледжы, што прымае на навучанне дзяцейінвалідаў. Лекарскі саюз для абмеркавання праблем гэтай сацыяльнай катэгорыі ўпершыню здолеў сабраць разам медыкаў, педагогаў, псіхолагаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, адпаведных служб мясцовай улады, цэнтра занятасці насельніцтва, дэпутатаў мясцовых Саветаў. Нямецкі бок быў прадстаўлены педагогамі і лекарамі, кампетэнтнымі ў працы з дзецьміінвалідамі. Даклады ўдзельнікаў прадэманстравалі стан арганізацыі медыцынскай і педагагічнай дапамогі непаўнаспраўным дзецям у Беларусі ( на прыкладзе Магілёва) і Нямеччыне. Адмыслоўцы наведалі Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйнаразвіццёвага навучання і рэабілітацыі, абласны цэнтр рэабілітацыі дзяцейінвалідаў. За круглым сталом была адзначана неабходнасць сустрэч дзеля наладжвання сацыяльнай кааперацыі. Нямецкім бокам выказаны шэраг прапаноў па паляпшэнні сітуацыі ў рэгіёне, тэхнічнай дапамозе магілёўскім установам, занятым у працэсе сацыяльнай інтэграцыі дзяцейінвалідаў, арганізацыі абмену спецыялістамі.

С.Кунцэвіч

**************

У межах Праграмы падтрымкі Беларусі, распрацаванай Федэральным міністэрствам эканамічнага супрацоўніцтва Германіі, адбыўся семінар Альтэрнатыўныя крыніцы энергіі ў Магілёўскай вобласці, арганізаваны намаганнямі нямецкай грамадскай арганізацый REМ (Карлсруэ) і Беларускай асацыяцыі журналістаў. У семінары, галоўнай ідэяй якога было распаўсюджванне актуальнай інфармацыі аб развіцці альтэрнатыўнай энергетыкі, бралі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх колаў, супрацоўнікі дзяржаўных устаноў, прадпрымальнікі, журналісты.

Усе выступоўцы адзначалі актуальнасць і надзённасць пытанняў, звязаных з выкарыстаннем ўзнаўляльных відаў энергіі. Гэта тычыцца і магчымасці эканоміі сродкаў, і паляпшэння экалагічнай сітуацыі. Журналіст Дытэр Бале адзначыў, што досвед ФРГ у галіне выкарыстання ўзнаўляльных відаў энергіі (энергіі ветру, сонца, рэк, біяпаліва) грунтуецца на добра распрацаваных тэхналогіях і варты пераймання. Свой погляд на праблему выказалі начальнік Магілёўскага ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўнаэнергетычных рэсурсаў Анатоль Сазонаў, начальнік вытворчатэхнічнага аддзела РУП Магілёўэнерга Вольга Пруднікава, загадчык кафедры БеларускаРасійскага Ўніверсітэту Генадзь Лянеўскі, намеснік старшыні каардынацыйнай рады грамадскага экалагічнага аб'яднання ЭНДО Андрэй Пахоменка.

У хуткім часе, пасля правядзення падобнага семінара ў Карлсруэ, будзе створана рабочая група па распрацоўцы праекта выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энергіі ў Магілёўскай вобласці. Нямецкія сябры дапамогуць знайсці сродкі, а магілёўскія спецыялісты  магчымасці рэалізацыі праекту ўзвядзення пілотнай мадэлі альтэрнатыўнай энергетыкі.

Сымон Глазштэйн

**************

На очередном собрании объединенного координационного совета государственных и негосударственных организаций, работающих в сфере охраны окружающей среды при Могилевском областном комитете природных ресурсов и охраны окружающей среды было предложено провести в Могилеве в рамках международной кампании «Очистим Мир» (Clean up the world) акцию «Могилевчане за чистый мир  2003». Акция назначена на 7 октября. Планируется очистить от мусора зеленый массив, именуемый в народе «Сахарный ров» (Стрельбище лучников). Организаторами акции выступают ОО «ЭНДО», Могилевское отделение АПБ, Могилевский областной комитет природных ресурсов и охраны окружающей среды, а также другие общественные объединения К участию приглашаются все, кто готов к активным действиям, чтобы сделать мир чище и лучше.

Весной следующего года будет проведена кампания против палов травы на территории города и всей области. При этом общественные организации и государственные структуры будут работать сообща. Подготовка начнется уже этой осенью.

Прессрелиз ОО «ЭНДО»


Асяродзьдзе


На прэсавай канфэрэнцыі, адбытай з нагоды завершаньня візыту нямецкай дэлегацыі ў Магілёў, журналісты мясцовых СМІ мелі магчымасьць даведацца аб уражаньнях, канкрэтных выніках побыту гасьцей і далейшых перспэктывах супрацы.

Ва ўступным слове кіраўнік дэлегацыі др Ульрых Лохман адзначыў дасягнутыя ў часе візыту вынікі як надзвычай карысныя. За кароткі час знаходжаньня нямецкія адмыслоўцы мелі магчымасьць азнаёміцца з функцыянаваньням дзіцячага абласнога шпіталю, дзіцячых гарадскога і абласнога рэабілітацыйных цэнтраў, навучальных ўстановаў. У сваёй прамове др Лохман асабліва засяродзіў увагу журналістаў на тэме экалёгіі. Праведзены сэмінар Альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі ў Магілёўскай вобласьці, дазволіў актуальныя экалягічныя аспэкты ўзьняць панад прыватнымі ініцыятывамі, зрабіўшы іх прадметам дыскусіі высокваліфікаваных адмыслоўцаў.

Нямецкія медыкі даводзілі неабходнасьць найхутчэйшага адоленьня грамадзтвам тэндэнцыяў па выштурхоўваньні з свайго асяродзьдзя непаўнаспраўных асобаў, у тым ліку і дзяцей інвалідаў. Грамадзтва мае вынайсьці механізмы інтэграцыі гэтай сацыяльнанеабароненай групы насельніцтва  канстатавалі медыкі. Інваліды могуць паўнавартасна існаваць толькі пры ўмове занятасьці ў нейкай сфэры. Госьці запэўнілі, што будуць намагацца арганізоўваць для сваіх магілёўскіх калегаў стажы, аказаваць дапамогу ў абсталяваньні майстэрань для непаўнаспраўных асобаў.

У сваіх развагах нямецкія адмыслоўцы адзначылі невысокую медычную пісьменнасьць бацькоў. На канкрэтным выпадку было прадэманстравана як нязначны фізічны хіб стаецца прычынай спачатна комплексу непаўнавартаснасьці, а затым разьвіцьця псіхічнага захвораваньня дзіцяці. Паказальна, што першапрычына магла быць ліквідавана нескладанай аперацыяй, калі б бацькі зьвярнуліся ў час да лекара.

Не засталіся без увагі і праблемы магілёўскае псыхіатрычнае больніцы, якая зьяўляецца адной з найстарэйшых вар'ятняў Эўропы і хутна адзначыць 200годзьдзе. Для гасьцей так і засталося няўцям, чаму не разьвіваецца інфраструктура лякарні, але пры гэтым зьяўляюцца ўсё новыя і новыя гарадзкія месцы для адпачынку. Нямецкія адмыслоўцы з сумам канстатавалі, што на дадзены момант прорва між беларускай і нямецкай псіхатрыяй павялічваецца надзвычай хутка.

Алесь Асіпцоў


Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту

падрыхтавала Катарына Іванова


Начал работу пленэр по живописи «Современный город глазами художников», в котором принимают участие 10 мастеров, представителей местных школ искусств и республиканского союза художников. Мастера кисти в течение трёх недель будут переносить на холст архитектурные виды Могилева. Картины после выставки будут переданы в фонд городского управления культуры.

«Днепровская неделя»

**************

Сотрудница исправительной колонии №15 Могилёва приговорена к 8 с половиной годам лишения свободы за незаконное приобретение, хранение и сбыт осуждённым наркотических средств и психотропных веществ. Сотрудница медицинской части колонии, имея право беспрепятственно проходить на территорию колонии и бесконтрольно встречаться с осуждёнными, в период с апреля по октябрь поставляла желающим метадон, маковую соломку, амфетамин и ацетилированный опий.

Веснік Магілёва

**************

Гражданским судом удовлетворён иск, поданный два года назад могилевчанином, купившим обувь на рынке. Качество обуви не удовлетворило молодого человека, и, после отказа продавца вернуть деньги, покупатель обратился в суд. Пока длилось судебное разбирательство, истец успел пройти срочную службу в армии. В ближайшее время продавец должен вернуть деньги за туфли, оплатить моральный ущерб (100 тыс. рублей) и затраты на экспертизу.

Веснік Магілёва

**************

По подозрению в получении взятки задержан директор Заднепровского рынка. Прокуратурой возбуждено уголовное дело. Если факты подтвердятся, то руководителю грозит участь его предшественника, осуждённого около года назад за взяточничество.

Веснік Магілёва


БАБРУЙСК

Віктар Качан

Данута Чыгір

svajasprava@mail.ru


NGOs


Семінар Прававыя механізмы ўплыву грамадскасці на эфектыўнае кіраванне ўласным жылым фондам арганізаваны бабруйскай суполкай Беларускай арганізацыі працоўных жанчын у партнёрстве з Мінскай гарадской Асацыяцыяй па каардынацыі дзейнасці таварыстваў уласнікаў Домаўладанне.

Сябры жыллёвых кааператываў, калектываў індывідуальных забудоўцаў, грамадскіх арганізацый азнаёміліся з нарматыўнаправавымі дакументамі, што рэгулююць жыллёвыя пытанні, разгледзелі алгарытмы ўзаемадзеяння ўласнікаў, органаў выканаўчай улады ды жыллёвакамунальнай гаспадаркі.

Ахвотныя мелі магчымасць атрымаць кансультацыі юрыста і выканаўчага дырэктара Асацыяцыі Домаўладанне.

Праведзены у Бабруйску сэмінар, другім за два месяцы, з падобнай тэматыкай, што сведчыць аб вялікай цікаўнасці грамадскасці да магчымасцей уплыва на кіраванне жылым фондам.

Людміла Кокаш


Асяродзьдзе

У памяшканні бібліятэкі Дзяцячага парку адбылося ўрачыстае адкрыццё
РЭП  клуба. На свята сабралося каля сотні прыхільнікаў ХіпХопа Бабруйска,
госці з Магілёва. Адкрыццё клуба праходзіла нефармальна: нехта чытаў свае
тэксты, нехта маляваў графіці, нехта дэманстраваў майстэрства брэйкданса.
Заснавальнік клуба, прадпрымальнік Сяргей Маркін, бацька двух сыноў, захопленых
рэпам, адзначае, што РЭПклуб не камерцыйны праект, яго асноўная мэта 
выцягнуць падлеткаў зпад негатыўнага ўплыву вуліцы.

**************

Цягам двух тыдняў супрацоўнікі ўсіх аддзелаў і ўстаноў, падначаленых Бабруйскаму райвыканкаму, выязджаюць у калгасы на ўборку ільна. Цэнтральная раённая бібліятэка, напрыклад, павінна штодня (у тым ліку і ў выходныя) накіроўваць на сельгасработы трох супрацоўнікаў. На лён выпраўляюць нават начальнікаў аддзелаў райвыканкама. За апошні тыдзень на калгасных палетках адпрацавалі начальнікі арганізацыйнага аддзела і аддзела інфармацыі.

**************

У Бабруйску рыхтуецца адкрыццё дзевяці пунктаў прыёму пласцікавых бутэлек. Адзін кілаграм якіх ацэньваецца прыкладна ў трыдцаць рублёў. Па пераапрацоўцы пласцік будзе дадавацца ў асфальтавае пакрыццё.

**************

Запазычанасць бабруйчан за камунальныя паслугі складае палтара мільяды рублёў. Сярод неаплатнікаў ёсць кіраўнікі некаторых бабруйскіх прадпрыемстваў. Да параўнання, у Магілёве гэта лічба складае каля 48 мільёнаў рублёў.

**************

Паводле загада міністра адукацыі Расійскай Федэрацыі Сучасны Гуманітарны Інстытут атрымаў статус Акадэміі. У бабруйскім філіяле ўстановы навучаецца 527 студэнтаў.

З наступнага года беларускія выпускнікі акадэміі будуць атрымліваць па два дакуманты аб вышэйшай адукацыі  расійскі і беларускі (раней інстытут выдаваў толькі расійскія дыпломы).

Прадстаўніцтва СГІ на Беларусі створана для падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне юрыспрудэнцыі, мэнэджмента, эканомікі і псіхалогіі кадраў, якія будуць працаваць у адной эканамічнай прасторы з Расіяй.


КРЫЧАЎ

Кацярына Яленская

kontaktcentr@mogilev.unibel.by


NGOs

Магілёўскі абласны гаспадарчы суд пакінуў без разгляду пазоў Андрэя Кузьміна
да Крычаўскага райвыканкаму, які на працягу пяці месяцаў адмаўляў
індывідуальнаму прадпрымальніку ва ўзгадненні юрыдычнага адраса рэдакцыі
інфармацыйнарэкламнага выдання Новая газета Крычава.

Прысутны на судзе прадстаўнік райвыканкаму не здолеў акрэсліць падставы, на якіх рашэнне па ўзгадненні юрыдычнага адраса не было прынята, аднак, зза невыканання сп.Кузьміным дасудовага парадку, суддзя Іван Матулькоў пакінуў пазоў без разгляду.

Між тым, на другое кастрычніка ў Магілёўскім абласным гаспадарчым судзе прызначаны разгляд пазову да Крычаўскага райвыканкаму індывідуальнага прадпрымальніка Ўладзіміра Кудраўцава, якому паўгады адмаўляюць ва ўзгадненні юрыдычнага адраса рэдакцыі газеты Уласны каментар.


Асяродзьдзе

Магілёўскі абласны гаспадарчы суд вырашыць лёс 200 навучэнцаў і 27 работнікаў
Крычаўскага недзяржаўнага тэхнікума эканомікі і права.

Летась адміністрацыя навучальнай установы амаль ў поўным складзе была абвінавачана ў хабарніцтве і злоўжыванні службовым становішчам. У траўні, пасля праверкі фінансавай дзейнасці тэхнікума, крычаўскай падатковай інспекцыяй арыштаваны банкаўскія рахункі ўстановы і накладзены штраф у памеры 220 млн. рублёў.

Перад тым, як звярнуцца ў суд, дырэктарка тэхнікума сп.Скачкова, не згодная з санкцыямі, больш за тры месяцы спрабавала знайсці падтрымку ў сталічных чыноўнікаў.

**************

Паводле медыцынскіх работнікаў крычаўскіх лячэбных устаноў, у раёне зафіксавана некалькі выпадкаў сярознага менінгіту, вялікая колькасць дзяцей з падазрэннем на хваробу знаходзіцца ў бальніцах. У горадзе закрыты некалькі дзіцячых садкоў.

Адной з найбольш верагодных крыніц распаўсюджвання хваробы лічыцца негатаваная вада.

**************

Пры падтрымцы аддзела па справах моладзі Крычаўскага райвыканкаму ў свет выйшаў зборнік твораў маладых літаратурных аўтараў Дэбют2. Усе аўтары  жыхары Крычаўскага раёна і пераможцы аднайменнага конкурсу маладых літаратурных талентаў. Прысвечана брашура 867годдзю з дня заснавання горада і 60годдзю з дня вызвалення Крычава ад фашыстаў.

Гэта ўжо другі па ліку зборнік, які выходзіць у Крычаве па ініцыятыве аддзела па справах моладзі. Першы выйшаў роўна год таму і называўся проста  Дэбют. На гэты раз у якасці складальнікаў выступілі 14 маладых хлопцаў і дзяўчын.

**************

115 год споўнілася Крычаўскаму прафесійнаму агратэхнічнаму каледжу. Рамеснае вучылішча, адкрытае ў горадзе ў 1888 годзе, пазней існавала як прафесійнатэхнічнае вучылішча, вышэйшае прафесійнатэхнічнае вучылішча. І вось зараз  гэта каледж.


ГОРКІ

Ілья Заранок

snajper@tut.by

misgor@inbox.ru


Асяродзьдзе

На шасцёх студэнтаў завочнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай
сельскагаспадарчай акадэміі заведзены крымінальныя справы. Усе яны
абвінавачваюцца ў падробцы вынятак з працоўных кніжак. Высветлілася, што
ніводзін з іх насамрэч не з'яўляецца працаўніком аграпрамысловага комплексу, а
гэта неабходная ўмова навучання ў акадэміі без адрыву ад вытворчасці. Вінаватых
чакае пакаранне і кампенсацыя страт, нанесеных ВНУ у памеры 1,3 млн рублёў.

**************

У адзінай гарадской кнігарні рыхтуецца да адкрыцця аддзел па продажы спіртных напояў. Афіцыйны дазвол пакуль не дадзены: органы аховы тлумачаць, што гандаль можна пачаць толькі па ўсталяванні ахоўнай сігналізацыі. Паводле кіраўніцтва спажывецкага аб'яднання, кнігі не карыстаюцца попытам і фінансавы стан крамы падтрымліваецца продажам прадукцыі шырокага попыту.

Адзіная ў горадзе кнігарня даўно займаецца не толькі продажам кніг: там працуюць аддзелы па продажы посуду, электрапрылад і бялізны для ложкаў.

**************

Гаспадарчы суд задаволіў хадайніцтва акцыянераў Горацкага завода напояў аб банкруцтве прадпрыемства, і цяпер яно мусіць быць прададзена дзеля выплаты запазычанасцяў і разлікаў з персаналам.

На аукцыён выстаўлены трэці паверх будынку завода. Аднак ахвотных пакуль няма. Калі аўкцыён не адбудзецца, дырэктар прадпрыемства атрымае магчымасць падпісаць дамову з Белпрамбудбанкам, які просіць знізіць кошт паверха на 15%.

Астатняя маёмасць прадпрыемства будзе выстаўлена на продаж цягам месяца.

паводле газеты Региональные ведомости

**************

Праз амерыканскую дабрачынную структуру праграмы Альянс Партнёрства Каўнтэрпарт у Горкі дастаўлена гуманітарная дапамога.

Пасрэднікам у яе атрыманні стаў Раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ягоная дырэктарка Наталля Карпушэнка паведаміла, што пяць тон груза  мэбля, медыцынскія прыналежнасці  будуць размеркаваныя паміж бальніцай, дамамі ветэранаў і іншымі сацыяльнымі ўстановамі.

паводле газеты Региональные ведомости


АСІПОВІЧЫ

Рыгор Латышэвіч

ryhorlat@tut.by


NGOs

Больш за 20 асобаў з Асіповічаў, Магілёва, Крупак і наваколля прынялі ўдзел ва ўпарадкаванні тэрыторыі помніка археалогіі замчышча ў вёсцы Сьвіслач.

Мясцовыя актывісты грамадзкага руху, пры падтрымцы Менскага МГА Гісторыка, вывезлі смецце, сухую траву і ўсталявалі ахоўную шыльду. Найбольш актыўнымі былі ўдзельнікі мясцовай экалагічнай ініцыятывы, якія спадзяюцца такім чынам прыцягнуць увагу да стварэння цэнтра экалагічнай эстэтыкі Рагнеда і турыстычнага маршруту «Шляхам Рагнеды», распрацаванага настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Нінай Сакавай,.

Аб тым, што замчышча знаходзіцца пад аховай дзяржавы, мясцовыя жыхары даведаліся, калі праваслаўнай парафіі адмовілі ў будаўніцтве царквы на гэтым месцы.


Асяродзьдзе

Паводле раённай інспекцыі па справах непаўналетніх, сёлета падлеткамі ўчынена 98 злачынстваў. З іх 61 крадзёж, 19 хуліганскіх нападаў, 4 рабаўніцтвы, 3 угоны. 56 злачынстваў здзейснена ў групах, 11  рэцыдыўных, 26 разоў падлеткі парушалі закон у стане алкагольнага ап'янення.

**************

90летие отметил стеклозавод «Елизовский» в Осиповичском районе, выпустивший свою первую продукцию в сентябре 1913 года. С прошлого года 65% акций предприятия принадлежат австрийской компании «АТЭК».

«Могилёвская правда»


КРУГЛАЕ

Зінаіда Мілешчанка

krugloe53@mail.ru


Асяродзьдзе

На прошедшей 23 сентября в Круглом очередной сессии районного Совета рассматривались вопросы социальной защиты населения. Многие депутаты выступили с критикой в адрес руководства районной вертикали. Правда, неизвестно, возьмёт ли эти выступления на заметку председатель райсовета и присутствовавший на заседании председатель райисполкома, будет ли сделан вывод о недопущении нарушений закона и моральных норм, будут ли наказаны руководители, использующие в руководстве методы рукоприкладства.

**************

Индивидуальные предприниматели открыли в Круглом несколько новых ларьков. Правда, покупательская способность местного населения падает изза очень низкой заработной платы. Государственная торговля существует только благодаря тому, что заработная плата колхозников и детские пособия перечисляются на счета местных магазинов. Деньгами зарплату получают только руководители.


ЧЭРЫКАЎ


Невысветленымі застаюцца абставіны смерці ў фермерскай гаспадарцы Марачаква жыхара вёскі Ржавец, Чэрыкаўскага раёна. Чалавек загінуў ад разрыву вантробаў. Мясцовай пракуратурай узбуджана крымінальная справа. Асноўная версія  няшчасны выпадак  разарваўся трактарны трос; другая, меньш верагодная  жорсткае забойства.

Алег Сорын


СЛАЎГАРАД


Члены организации Детям Чернобыля из немецкого города БадШвальбах предложили городской администрации проект Перспектива, который финансируется немецкой стороной в размере 51 тысячи евро и направлен на обучение и трудоустройство инвалидов в возрасте от 18 до 32 лет. Проект предусматривает оказание полиграфических услуг. Минитипография сможет полностью удовлетворить потребности района в полиграфической продукции, выполнять заказы школ, детских садов.

Три года назад с помощью организации Детям Чернобыля в Славгороде был построен Центр коррекционноразвивающего обучения и реабилитации детейинвалидов.

Днепровская неделя

Рассылка заснавана арганізацыяміудзельніцам і Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001г.

Архіў рассылкі на сайце www.ngo.by


95 нумар рассылкі дасланы 272 адрасатам


Рэдактарка рассылкіКатарына Іванова

asmoh@mail.ru

asiptsov@krug.unibel.by


1


Nike HyperRev 2017