Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю інфармацыйны агляд № 8 (156) 22/02 — 28/02/05

Рэгіён:
02.03.2005

Шаноўнае спадарства
грамадзкаактыўныя асобы, сябры грамадзкіх аб'яднаньняў і ініцыятыў Магілёўшчыны,
выдаўцы інфармацыйнага агляду Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю маюць гонар
прапанаваць вам далучыцца да нашае працы. Ахвочыя дапоўніць агляд сваімі
паведамленьнямі лістуйце на адрас
і
тэлефануйце на 80222226319 альбо 80296255785.

Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю

інфармацыйны агляд № 8 (156) 2228/02/05


У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску, Крычава, Горак, Бялыніч, Круглага

агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту

МАГIЛЁЎ

NGOs

Кіраўнікі двух грамадскіх арганізацый Магілёва ў складзе дэлегацыі прадстаўнікоў беларускіх НДА на працягу тыдня вывучалі досвед сваіх польскіх калегаў.

У ходзе візіту грамадскія актывісты з Беларусі мелі магчымасць азнаёміцца з дзейнасцю польскіх НДА, як у сталіцы, так і ў рэгіёнах, на паспяховых прыкладах супрацоўніцтва НДА са структурамі мясцовай улады, бізнесу, сродкамі масавай інфармацыі.

Вялікая ўвага надаецца ў суседняй краіне валанцёрству. Усё часцей практыкуюцца кампаніі па збору ахвяраванняў на рэалізацыю сацыяльна значных праектаў.

Год таму ў Польшчы прыняты закон, які дазваляе кожнаму грамадзяніну пераводзіць 1% гадавога даходу на карысць канкрэтнай недзяржаўнай арганізацыі. У законе акрэслена і выгада такога кшталту ахвяраванняў. Акрамя таго ў Польшчы выправацаны крытэры, паводле якіх недзяржаўная арганізацыя можа атрымаць статус грамадска карыснай, які дае ёй пэўныя ільготы.

Падчас сустрэчаў удзельнікі візіту атрымалі карысную інфармацыю, якую не прамінуць скарыстаць у дзейнасці сваіх арганізацый дзеля вырашэння праблемаў мэтавых груп.

Сяргей Кунцэвіч

*************

Зборнік матэрыялаў Мясцовая супольнасьць як сіла грамадзянскай супольнасьці папоўніў фонды бібліятэкі Магілёўскага грамадзкага аб'яднаньня Кола сяброў.

У выданьні зьмешчаныя выклады, агучаныя на міжнароднай канфэрэнцыі Інавацыйныя мэтады працы на карысьць мясцовай супольнасьці, што адбылася ў лістападзе 2004 году ў Горадні.

Публікацыя зборніка адбылася праз партнэрства польскай няўрадавай арганізацыі ОПУС (Centrum Promocji I Rozwoju Inicjatyw Obywatelskich  Centrum OPUS) і грамадзкага аб'яднаньня Цэнтар інфармацыйнай падтрымкі грамадзкіх ініцыятыў Трэці сэктар з Горадні. Зборнік адрасаваны прадстаўнікам грамадзкіх і дзяржаўных арганізацыяў, зацікаўленых у прыцягненьні грамадзян да вырашэньня прыярытэтных мясцовых праблем.

Вітаўт Руднік, адзін з аўтараў зборніка, ва ўводзінах зазначае, што Артыкулы, якія ўвайшлі ў зборнік, тычацца як тэарэтычных аспэктаў разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў, гэтак і канкрэтных інструмэнтаў, з дапамогай якіх гэты працэс можна зрабіць больш эфэктыўным.

Паводле зборніка матэрыялаў Мясцовая супольнасьць як сіла грамадзянскай супольнасьці Андрэй Белагубаў

Асяродзьдзе

Намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму, галоўны ідэоляг абласной вэртыкалі, Анатоль Глаз нечакана загаварыў пабеларуску.

Неардынарная падзея адбылася на чарговым лыжным сьвяце ў Магілёве. У інтэрвію карэспандэнту магілёўскай студыі Лад сп. Глаз, падбіраючы патрэбныя беларускія словы, казаў пра здароўе, спорт і надвор'е.

Тут не было б нічога дзіўнага, калі б за чыноўнікам з багатым досьведам працы ў партыйных і дзяржаўных структурах, і раней прыкмячаліся такія неспадзяванкі. Нават на прэзэнтацыйных мерапрыемствах, якія вымагалі беларускае мовы, сп. Глаз падкрэсьлена прамаўляў паруску. Былі, праўда, іншага роду сюрпрызы  якіх чакала і патрабавала кіраўніцтва: гаварыць ня змушана, без паперкі і зь месца.

Людзі, якія працавалі ў тых жа партыйных і дзяржаўных структурах кажуць, што Анатоль Глаз заўжды чуйны да кан'юнктуры, зьменаў настрояў ва ўладзе. Менавіта гэта якасьць дазваляе яму заставацца запатрабаваным чыноўнікам.

Што да інтэрвію, дык яно відаць было загадзя падрыхтаваным. Але навошта? Мерапрыемства ж не вымагала беларускамоўнага камэнтару. Мо надвор'е паспрыяла?

Андрэй Белагубаў

*************

80летие старейшего работника культуры, артиста еврейского любительского театра «Шалом» Дмитрия Зеликова, отмечала в пятницу еврейская общественность Могилева.

До позднего вечера не смолкал в пятницу гул в могилевском городском центре культуры и досуга  там шла программа «Бенефис, бенефис, бенефис», организованная Могилевской еврейской общиной и общественным объединением «Хэсэд Барух». Специально к юбилею была приурочена и премьера 4х актного спектакля «Крупный выигрыш» по пьесе ШоломАлейхема», с участием именинника.

Из семьи, в которой было 8 детей, выжили всего двое  Дмитрий и его девятилетняя сестренка, спасенная белорусской женщиной. Остальные погибли в гетто.

Токарь на военном заводе, потом электросварщик на кроватном, Дмитрий Зеликов закончил театральную студию и, ощутив, что это его призвание, по сей день с творчеством не расстается. До ухода не пенсию работал в домах отдыха и санаториях, много сил и энергии отдавал и продолжает отдавать возрождению еврейской культуры, поет в народном хоре ветеранов Дома учителя.

А театр «Шалом», в котором у юбиляра ведущие роли, уже побывал на гастролях во всех областных центрах Беларуси, награжден дипломом за участие в городском фестивале театральных коллективов «Свет рампы», теперь готовится к очередному фестивалю.

Сам Дмитрий Зеликов, несмотря на свой почтенный возраст, ощущает себя на 50! «Нужно почаще умирать от смеха, всегда улыбаться»,  таков его рецепт долголетия и хорошего настроения.

Алеся Чиж

Агляд інтэрнэту

Падрыхтавала Алеся Чыж

Министерство здравоохранения запретило проводить свадебные и другие торжественные мероприятия в пищеблоках учреждений образования.

Такое решение содержится в постановлении главного государственного сани­тарного врача Беларуси, заместителя министра здравоохранения Михаила Римжи. Подобные меры направлены на охрану здоровья учащихся, а также участников торжеств. Исключение может быть сделано только во время каникул.

По материалам http://www.city.mogilev.by/

*************

126 нарушений законодательства, в том числе 57 преступлений, выявил в 2004 году отдел управления Департамента финансовых расследований Комитета государственного контроля Республики Беларусь по Могилевской области.

Экономические санкций составили 1844,894 млн. рублей (в 2003 году 1078,792 млн. рублей). В бюджет поступило 1630,974 млн. рублей (в 2003 году 632,204 млн. рублей)

По материалам http://kk.bobruisk.org/

*************

Звание заслуженного фотохудожника Ассоциации фотохудожников Испании присвоено могилевчанину Мирону Щудло за неоднократное участие в международных фотовыставках, проходивших в этой стране.

На прошедшей выставке, в которой участвовало несколько сот авторов из ста стран мира, были представлены 4 портретных и композиционных снимка могилевского мастера. 10 лучших его работ демонстрируются в международном музее фотоискусства Испании.

5 лет назад Мирону Щудло было присвоено звание почетного фотохудожника Ассоциации фотохудожников Испании. Он является также заслуженным художником Европейской ассоциации фотоискусства, Ассоциации фотоискусства Америки и Азии.

Мирон Щудло  председатель фотостудии "Три плюс" профкома "Могилевхимволокно". Художественной фотографией занимается с 1990 года. Его снимки экспонировались более чем на 250 всемирных выставках и отмечены 15 международными золотыми медалями, 2 серебряными и 11 бронзовыми, Гранпри и многими дипломами. 34 работы мастера находятся в Австралии в музее "Лучшие фотографии ХХ века", а также в музеях Англии, Китая, Франции, Японии, в частных коллекциях многих зарубежных стран.

По материалам http://belta.press.net.by

*************

Выставка женских портретов и скульптур под названием "Дарующие жизнь, будьте благословенны!" открылась в Могилевском областном художественном музее имени Павла Масленикова.

В экспозиции, посвященной 8 Марта, представлено около 60 работ 50 авторов. Это произведения народных художников Беларуси Александра Аникейчика, Виктора Громыки, Михаила Савицкого, Михаила Тищенко, Леонида Щемелева, заслуженных художников республики Раисы Кудревич, Леонида Дударенко, Нинель Счастной, москвички Татьяны Гореловой, могилевчанки Галины Кононовой, минчанина Владимира Масленикова и других белорусских мастеров кисти и резца.

По материалам http://belta.press.net.by

Агляд магілёўскай прэсы

Падрыхтавала Катарына Іванова

Сучасныя тэхналогіі, машыны і матэрыялы для зімовага ўтрымання аўтамабільных дарог сталі прадметам абмеркавання на навуковапрактычнай канферэнцыі ў БеларускаРасійскім універсітэце, удзел у якой прынялі 130 спецыялістаў з Беларусі, Расіі і Украіны.

Паводле Магілёўскай праўды апошні раз спецыялістыдарожнікі збіраліся для абмеркавання актуальных праблем на такім высокім узроўні ў 1977 годзе.

*************

З 1 сакавіка паводле Магілёўскай праўды пачынае працу грамадская прыёмная Магілёўскага гарвыканкаму. Кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў упраўленняў гарвыканкаму, юрысты, адвакаты і натарыусы будуць прымаць грамадзян двойчы на тыдзень. Арганізатары разлічваюць, што грамадская прыёмная дазволіць наладзіць ўзаемаразуменне паміж жыхарамі горада і выканаўчай уладай.

*************

Негатыўныя тэндэнцыі рэгіянальнай дэмаграфічнай сітуацыі абмяркоўваліся на нарадзе, праведзенай у дзіцячай абласной бальніцы з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама Анатоля Глаза, намеснікаў старшыняў гаррайвыканкамаў, галоўных ўрачоў раёнаў, спецыялістаў ўпраўленняў аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай абароны.

КарэспандэнтыМагілёўска й праўды і Магілёўскіх ведамасцей у сваіх артыкулах адзначылі, што смяротнасць немаўлят ў Магілёўскай вобласці летась была найвышэйшая ў Беларусі: 83 немаўляткі пражылі меньш за год, што склала 8,6 памерлых на тысячу народжаных ( сярэднерэспубліканскі паказчык  7 памерлых на тысячу народжаных). Часцей паміраюць дзеці з сем'яў сацыяльнай рызыкі.

У 1994 годзе на Магілёўшчыне нарадзілася больш за 13000 дзяцей, за 2004 год  толькі 10272 немаўляткі. Такім чынам, за апошнія дзесяць год колькасць дзяцей ў Магілёўскай вобласці зменьшылася на 91 тысячу.

Магілёўская вобласць забяспечана педыятрамі толькі на 64%, а ў Слаўгарадскім і Клічаўскім раёнах працуе толькі па адным педыятры.

*************

Паводле інфармацыі аддзела прафілактыкі СНІД , змешчанай Вячэрнім Магілёвам, у магілёўскай вобласці зарэгістраваны 291 ВІЧінфіцыраваны. Летась зарэгістравана 44 новых выпадкі інфіцыравання, 8 носьбітаў хваробы памерлі, чацьвёра з іх  непасрэдна ад СНІДу.

Магілёўская праўда працягвае сумную статыстыку і канстатуе, што 376 жыхароў Магілёўшчыны летась скончылі жыццё самагубствам, сярод іх  10 дзяцей. Сёлета ў студзені па вобласці зарэгістравана ўжо 22 суіцыды.

БАБРУЙСК

Надзея Лісоўская

pishy@tut.by


Асяродзьдзе

23 лютага Цэнтральную раённую бібліятэку і СШ №32 наведалі сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэты Сяргей Законнікаў і Анатоль Зэкаў.

Падчас сустрэчы ў бібліятэцы госці не толькі чыталі свае вершы і адказвалі на пытанні але і казалі пра складаныя ўзаемаадносіны пісьменніцкай арганізацыі з дзяржавай.

Бібліятэкары змаглі набыць метадычную літаратуру і кніжкі выступоўцаў без гандлёвай нацэнкі.

*************

26 лютага ў Бабруйску прайшоў Савет рэспубліканскай пісьменніцкай арганізацыі "Полоцкая ветвь". Арганізацыя пазіцыянуе сябе як "магутны прафсаюз рускамоўных пісьменнікаў у Беларусі".

Адным з галоўных пытанняў, якія абмяркоўвалі літаратары, была выпрацоўка стратэгіі і тактыкі падпісной кампаніі на свае друкаваныя ворганы: часопіс "Западная Двина" і газету "Вестник культуры".

*************

Амаль штотыдзень супрацоўнікі бабруйскай міліцыі ловяць "спіртавозаў".

Днямі быў затрыманы груз  500л спіртовай вадкасці ў пластыкавых бутэльках з надпісам "Размаражальнік замкоў". На мінулым тыдні ў багажніку аўтамабіля былі знойдзены 10 трохлітровых ёмістасцяў са "спіртаўтрымліваючай" ; вадкасцю.

Мясцовыя жыхары таксама не саступаюць расейскім гандлярам. У жыхаркі вёскі Калініна падчас міліцэйскага рэйду выкрыты цэлы склад  80 літраў самагону і 700  брагі.

Між тым, з 17 па 21 лютага ў раёне раптоўна памерлі тры чалавекі ва ўзросце 26 да 29 год, якія злоўжывалі алкаголем. За кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане за тыдзень затрымана 16 чалавек.

*************

Проблеме уменьшения количества убыточных предприятий было посвящено заседание Бобруйского горисполкома. 30 процентов от общего числа бобруйских предприятий  убыточны. Это один из худших показателей в области.

По мнению председателя горисполкома Михаила Бондаренко, увеличение прибыльности задача непростая, но выполнимая. Так, например, коммунальные предприятия могут решить ее за счет увеличения платных услуг, транспортные за счет привлечения рекламы, а обычная городская баня может быть превращена в современный культурнооздоровительный центр.

На исправление дел убыточным предприятиям выделено чуть более месяца. Дальше либо прибыль, либо заявление о прекращении деятельности

По материаламhttp://kk.bobruisk.org/

КРЫЧАЎ

Андрэй Пархоменка

kontaktcentr@tut.by

Асяродзьдзе

Па афіцыйнай інфармацыі, агучанай на пасяджэнні Крычаўскага райвыканкаму, на сённяшні дзень у горадзе створаны і працуюць 142 дамавыя саветы, 12 тэрытарыяльных дамавых саветаў і 1 тэрытарыяльны дамавы камітэт. Гэта сведчыць пра наяўнасць ладнай, структурызаванай сістэмы мясцовага самакіравання на Крычаўшчыне.

Аднак ці ўсё так добра ў гэтай галіне, ці дастаткова эфектыўна працуюць дамкамы і іх прататыпы? Мы задалі гэта пытанне наведвальнікам цэнтральнага гарадскога рынку ў Крычаве. У выніку, з 54 мясцовых жыхароў рознага полу, што згадзіліся адказаць на нашы пытанні, 54 засведчылі, што ніколі не чулі пра існаванне дамавых камітэтаў ці саветаў у Крычаўскім раёне. Пасля атрымання абсалютна ідэнтычных адказаў мы адмовіліся ад далейшага правядзення апытання па гэтай тэме.

*************

Рэдактар крычаўскага незарэгістраванага нфармацыйнага выдання Вольны горад Сяргей Няроўны быў выкліканы ў міжрайпракуратуру, дзе атрымаў папярэджанне за змяшчэнне ў газеце артыкулаў, якія ўтрымліваюць заклікі да звяржэння існуючага ладу, абразы прэзідэнта і мясцовай улады.

Па словах міжрайпракурора Мікалая Розанцава, папярэджанне вынесена з падачы старшыні Крычаўскага райвыканкаму Івана Пракопава, які накіраваў адпаведны ліст у пракуратуру.

Цікава, што рэдактара Няроўнага нават не азнаёмілі не толькі з канкрэтнымі заклікамі і абразамі, але і з артыкуламі, у якіх яны быццам бы знаходзіліся.

*************

Пастаўкі крычаўскага цэменту ў Еўрапейскі Саюз у чатыры разы большыя, чым экспарт у братнюю Расію.

Сярод краінэкспарцёраў найперш выдзяляецца Літва, куды адгружаецца да 70% прадукцыі ВРУП Крычаўцэментнашыфер&rdq uo;. У Расійскую ж Федэрацыю пастаўляецца толькі 20% цэмента.

ГОРКІ

NGOs

Жаночаму грамадзкаму аб'яднаньню Любава пагражае ліквідацыя і пераход на нелегальнае становішча  арганізацыя атрымала папярэджаньне з Магілёўскага абласнога ўпраўленьня юстыцыі.

Чыноўнікі палічылі, што НДА разьмяшчае сваю сядзібу ў шматкватэрным доме і мусіць знайсьці для юрыдычнай адрэсы іншае памяшканьне. Насамрэч арганізацыя месьціцца ў прыватным доме, з двума асобнымі выхадамі.

Калі праўда будзе за чыноўнікамі ад юстыцыі, перад жаночым НДА паўстане амаль невырашальная праблема, бо знайсьці новае месца для разьмяшчэньня юрыдычнай адрэсы ў маленькіх Горках амаль немагчыма.

Любава, зарэгістраваная ў 2001 годзе, адна з самых вядомых НДА гораду. Сяброўкі аб'яднаньня запомніліся мясцовым жыхарам як арганізатаркі шматлікіх сацыяльных акцыяў для дзяцейсіротаў і сацыяльна неабароненых сем'яў.

Па матэрыялах http://www.belngo.info

БЯЛЫНІЧЫ

Базыль Ліцьвіновіч

kosmas@tut.by

NGOs

Аргкамітэт па закладанні Асацыяцыі краязнаўцаў малых мястэчак Магілеўшчыны ўхваліў план правядзення краязнаўчай канферэнцыі, якая неўзабаве адбудзецца ў Краснаполлі.

Апроч краязнаўчых чытанняў, прадстаўнікі краязнаўчых асяродкаў наведаюць шэраг школьных музеяў, у тым ліку народны гісторыкакраязнаўчы музей СШ № 2, музей паэта Аляксея Пысіна, (Палужская СШ), батанічны сад Іванаў хутар, сустрэнуцца з фальклорнаэтнаграфічным гуртам Горскія харашухі.

Падчас канферэнцыі таксама адбудзецца і прэзентацыя новай кнігі краснапольскага краязнаўцы Леаніда Лабаноўскага У промнях Чарнобыля.

*************

На ўстаноўчым сходзе ініцыятараў стварэння (аднаўлення) грамадскага аб'яднання Беларускае краязнаўчае таварыства, што пройдзе ў Менску 29 сакавіка, краязнаўцаў Бялыніччыны будуць прадстаўляць старшыня рады ГА Бялыніцкае краязнаўчае таварыства пісьменнік Міхась Карпечанка і настаўніца гісторыі Эсьмонскага комплексу школасад Таццяна Шастак.

Спадарыня Шастак таксама мусіць выступіць з дакладам на рэспубліканскай навуковапрактычнай канферэнцыі Краязнаўства і патрыятычнае выхаванне моладзі, што пройдзе ў гэты ж дзень у БДУ культуры і мастацтваў.

Асяродзьдзе

Ідэалагічны аддзел райвыканкама прапанаваў радзе ГА Бялыніцкае краязнаўчае таварыства сумесна правесці чарговыя, сёмыя, Бялыніцкія краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя вывучэнню падзеяў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раена.

Чытанні пройдуць сёлета, 31 сакавіка. Лепшыя даследванні мясцовых краязнаўцаў складуць змест адмысловага зборніка.

*************

Паводле пастановы савета міністраў Беларусі з пераліку населенных пунктаў і аб'ектаў, якія знаходзяцца ў зоне радыёактыўнага забруджання, выключаны наступныя вёскі Бялыніцкага раёна: Аксенькавічы, Дабрылавічы, Ксаверава (Запольскі сельсавет), Старая Клёўка, Стараселле (Машчаніцкі), Асавец (Цяхцінскі).

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС узровень радыяцыйнай забруджанасці ў іх вызначаўся ад 1 да 1,7 кюры на квадратны кіламетр. Усяго ж ад радыяцыі пацярпелі 92 населеныя пункты раёна.

*************

Самая аддаленая ў раёне, Запольская школа адзначыла 80гадовы юбілей.

На свята былі запрошаны выпускнікі розных гадоў. Адзін з іх, дырэктар мясцовага УКСП Саўгас Падзевічы Уладзімір Драздоў падарыў роднай школе два радыемікрафоны.

*************

Пры садзейнічанні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Канаплёва былі выдадзены зборнікі вершаў паэтаў Круглянскага і Шклоўскага раенаў.

Цяпер рыхтуецца аналагічная кніжка аматараў паэтычнай творчасці Бялыніцкага раена. Вядома ўжо, што яна, як і дзве папярэднія, пабачыць свет у Мінскім выдавецтве Тэхналогія.

*************

За ўвесь мінулы год у раене быў зафіксаваны толькі адзін выпадак шаленства лісіц.

Аднак сёлета ўжо зарэгістраваны два такія выпадкі. У абодвух аматаркі кураціны сярод белага дня завіталі ў вескі Майск і Бэлінка, дзе і былі знішчаны.

Экспертыза пацвердзіла, што лісіцы насамрэч хварэлі на шаленства.

КРУГЛАЕ

Зінаіда Мілешчанка

krugloe53@mail.ru

NGOs

В Круглом стало на одну общественную организацию больше  создана ветеранская организация педагогических работников, которая уже разработала и учредила план работы на 2005 год.

В настоящее время организация насчитывает 151 человек. Среди них 17  работающие педагоги, 7  ветераны ВОВ.

Асяродзьдзе

Депутат районного Совета Зинаида Милещенко получила официальный ответ из облисполкома, в котором ей отказано в приёме её председателем облисполкома Батурой.

Чиновник сектора по работе с обращением граждан решил, что у депутата нет оснований встречаться с областным руководством, тем более, по проблемам ОАО "Круглянский льнозавод", который находится на её избирательном участке.

По всей видимости, клерка, ранее работавшего в Круглом, испугало, что на руках у депутата не один официальный ответ районной власти, указывающий на недопустимую волокиту в решении насущных проблем рабочих завода и жителей рабочего посёлка льнозавода.

Депутат составила заявление в суд Ленинского района г. Могилёва о нарушении чиновником закона "Об обращении граждан".

*************

В Круглом начата реконструкция линий электропередач, принадлежащих ОАО "Круглянский льнозавод". Это результат 2х годичной переписки и депутатских запросов на районных сессиях депутата З.Милещенко.

Также впервые за последние пять лет районная санстанция провела на заводе замеры загрязнения воздуха.

Теперь можно вести речь о возобновлении выплат за вредные условия труда, которые не производились уже несколько лет.

*************

26 февраля в Круглом на Ситненском водохранилище прошёл праздник лыжни, в котором приняли участие практически все организации района.

В программу районных соревнований были включали лыжные гонки для разных возрастных групп. Дистанция для мужчин составляла три километра, для женщин  два.

Победителей чествовали не только руководители района, но и многочисленные зрители, так как соревнования проводились напротив городского рынка.

Агляд заснаваны арганізацыяміудзельніцам і Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001г.

Рэдактарка і карэктарка  Алеся Чыж

asmoh@mail.ru

Адказнасьць за дакладнасьць зьмешчанай у аглядзе інфармацыі нясуць аўтары паведамленьняў

Adidas Shoes