Што азначае Дэкрэт №2 для некамэрцыйных арганізацыяў?

Падпісаны 24 студзеня Дэкрэт №2 унёс некаторыя зьмены ў парадак рэгістрацыі суб’ектаў гаспадараньня. У тым ліку гэтыя зьмены закранаюць і інтарэсы такіх арганізацыйна-прававых формаў некамэрцыйных арганізацыяў як установы і саюзы (асацыяцыі) юрыдычных асобаў. Што новага прынясе дэкрэт у прававы статус арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці? На гэтае пытаньне адказвае юрыст Асамблеі НДА Юрый Чавусаў

Дэкрэт № 2 ад 24 студзеня 2013 году “Аб унясеньні дапаўненьняў і зменаў у Дэкрэт Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 16 студзеня 2009 г.” ня толькі зьмяніў сам профільны дэкрэт пра рэгістрацыю, але таксама зацьвердзіў новыя рэдакцыі Палажэньня аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадараньня і Палажэньня аб ліквідацыі (спыненьні дзейнасьці) суб'ектаў гаспадараньня. Нельга казаць каб некамэрцыйныя арганізацыі былі ў фокусе ўвагі заканадаўцы пры прыняцьці новага рэгулятыўнага акта. Тым не менш, некаторыя новыя нормы, датычныя рэгістрацыі і ліквідацыі ўсіх суб’ектаў гаспадараньня, закранаюць інтарэсы тых арганізацыйна-прававых формаў некамэрцыйных арганізацыяў, рэгістрацыя якіх ажыцьцяўляецца ў парадку дэкрэта №1 ад 16 студзеня 2009 году. Гэта датычыцца ўстановаў, асацыяцыяў (аб'яднаньні камэрцыйных і (альбо) некамэрцыйных арганізацыяў, аб'яднаньні камэрцыйных арганізацыяў і (альбо) індывідуальных прадпрымальнікаў), дзяржаўных аб'яднаньняў, якія з'яўляюцца некамэрцыйнымі арганізацыямі, спажывецкіх кааператывыў, садаводчых таварыстваў, гандлёва-прамысловых палатаў, таварыстваў ўласьнікаў. 

Падрабязнасьці – па спасылцы: http://belngo.info/2013.shto-aznachae-de-kre-t-2-dlya-nekame-rtsy-jny-h-...

Паводле рассылкі belngo.info

Nike Series