Україна: Грамадскія аб’яднанні змогуць аказваць сацыяльныя паслугі насельніцтву на рахунак бюджэту

Як паведаміў урадавы партал, закон пра тое, што ГА могуць аказваць сацыяльныя паслугі на рахунак бюджэту, ухвалены. 

“Прыкладна 60% сацыяльных паслуг у свеце аказваюцца грамадскімі арганізацыямі. Гэта больш якасныя паслугі і мы павінны ісці да гэтага”, - каментуе Віцэ-прэм’ер-міністр Украіны, Міністр сацыяльнай палітыкі Сяргей Цігіпка. 

Віцэ-прэм’ер зазначыў, што ўжо вызначаны пералік сацыяльных паслуг, да аказання якіх могуць залучацца грамадскія арганізацыі. Наступны крок – распрацоўка стандартаў і механізмаў закупкі паслуг, якія дазваляюць пазбегнуць карупцыі. Акрамя гэтага, будзе распрацоўвацца сістэма кантролю працы грамадскіх арганізацый у гэтай сферы. 

Сяргей Цігіпка таксама заклікаў мясцовую ўладу ў 2013 г. пачаць рэалізацыю пілотных праектаў па аказанні сацыяльных паслуг грамадскімі арганізацыямі з тым, каб у 2014 г. пашырыць такі падыход на ўсю краіну. 

Тэкст закону Украіны “Аб унясенні зменаў да дзеючых законаў Украіны па аказанню сацыяльных паслуг” гл. на спасылцы