Україна: грамадскія актывісты прапануюць парламентарыям змены ў закон пра моладзевую палітыку

7-8 верасня працоўная група грамадскіх актывістаў, экспертаў, прадстаўнікоў моладзевых грамадскіх арганізацый і студэнцкага самакіравання распрацавала праект змен у Закон Украіны “Пра садзейнічанне сацыяльнаму станаўленню і развіццю моладзі на Украіне”. Мерапрыемства адбылося ў межах праграмы «Краще разом», якая рэалізуецца Нацыянальным камітэтам грамадскай кампаніі  «МОЛОДІЖНА ВАРТА: молодь за вами спостерігає!» пры падтрымцы Прадстаўніцтва Фонду Фрыдрыха Эберта на Україне і Беларусі. 

Удзельнікамі працоўнай групы сталі прадстаўнікі наступных арганізацый: Фундація регіональних ініціатив, ГО Фонд «Європа ХХІ», ВМГО «МНК», ВМГО «Українська асоціація студентського самоврядування», МОГО МІА, ГО «Громадський експертно-консультаційний центр», ЧО ГО «Захист», ГО «Молодь до ВЛАДИ», ОСМ «Зарево», ВМГО «Демократичний Альянс», ІАЦ «Громадський простір».
 
Падрабязней гл.: