Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла Закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях”

Заканадаўчы акт вызначае прававыя і арганізацыйныя прынцыпы рэалізацыі права на свабоду аб’яднання, гарантаванага Канстытуцыяй Украіны і міжнароднымі дамовамі, парадак утварэння, рэгістрацыі, дзейнасці і прыпынення грамадскіх аб’яднанняў. 

Дакумент прадугледжвае:
 
Наданне юрыдычным асобам права аб’ядноўвацца для абароны правоў і свабод, задавальнення супольных эканамічных, сацыяльных, культурных, экалагічных і іншых інтарэсаў;
Наданне ГА права дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі Украіны;
Спрашчэнне дзяржаўнай рэгістрацыі ГА;
Прывядзенне палажэння аб кантролі за дзейнасцю ГА да еўрапейскіх стандартаў;
Спрашчэнне вядзення грамадскай арганізацыяй гаспадарчай дзейнасці для рэалізацыі статутных мэтаў.
 
Падрабязней гл. http://www.civicua.org/news/view.html?q=1799477