Праект Маніторынг беларускай прэсы

Выбраныя артыкулы, якія адлюстроўваюць дзейнасць беларускіх НДА і замежных фондаў у Беларусі

У кастрычніку 1996 года БРГА Абяднаны Шлях распачала рэалізацыю праекта Маніторынг беларускай прэсы.

Галоўная мэта гэтага праекта:

адсачыць, як адлюстроўваецца дзейнасць беларускага трэцяга сектара ў беларускіх перыдычных выданнях.

Анатацыі артыкулаў, якія датычацца дзейнасці НДА і фондаў, уносяцца ў Базу дадзеных прэс-маніторынга. Пошук па базе можна ажыццяўляць па наступных крытэрыях:

назва газеты  назва артыкула

аўтар публікацыі

нумар газеты

анатацыя артыкула

спецыяльны код накірункаў дзейнасці НДА.

У дадзены момант База дадзеных прэс-маніторынга ўтрымлівае 76500 анатацыі артыкулаў з 24 рэспубліканскіх і рэгіянальных газет. Усе артыкулы захоўваюцца ў спецыяльных папках.

Праект застаецца ўнікальнай ініцыятывай, якая ўяўляе сабой агляд гісторыі беларускага трэцяга сектара, і мае вялікае практычнае значэнне. Гэта інфармацыя адкрыта для масавага карыстання прадстаўнікам грамадскіх арганізацый і грандадаўчых устаноў, навукоўцам, журналістам і іншых зацікаўленым асобам.

Самая свежая інфармацыя пра дзейнасць трэцяга сектара" Беларусі знаходзіцца на партале беларускіх грамадскіх абяднанняў:  www.ngo.by

Хуткі пераход : Маніторынг беларуская прэсы