Сэмінар для маладых вучоных па мэтадалёгіі гісторыі эканамічнай думкі

17 траўня 2017 г. у бэльгійскім горадзе Антвэрпэн адбудзецца сэмінар для маладых навукоўцаў па мэтадалёгіі гісторыі эканамічнай думкі. Сэмінар засяродзіцца на канкрэтных якасных мэтадах дасьледаваньня, што прадставяць старэйшыя навуковыя супрацоўнікі, якія растлумачаць мэтадалёгію і паўдзельнічаюць у дыскусіях з маладой аўдыторыяй. Мова сэмінару – ангельская.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя вучоныя і кандыдаты навук, якія праводзяць дасьледаваньні ў галіне гісторыі эканамічнай думкі. Ахвотныя павінны даслаць матывацыйны ліст памерам ня больш 300 словаў з апісаньнем таго, як удзел у сэмінары можа паспрыяць іх дасьледаваньню.

Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць наступную форму. Некаторыя ўдзельнікі і ўдзельніцы могуць атрымаць гранты на аплату падарожжа і пражываньня.

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 студзеня 2017 г. З адабранымі кандыдатамі зьвяжуцца да канца лютага 2017 г.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Марыі Бах (Maria Bach): і Райнхарда Шумахера (Reinhard Schumacher): .

Паводле odb-office.eu

belngo.info

13 студзеня 2017