Сустрэча “Брэндынг: як і навошта папулярызаваць Гомель”

Установа “Цэнтар рэгіянальнага разьвіцьця ГДФ” запрашае на мерапрыемства “Брэндынг: як і навошта папулярызаваць Гомель”.

Пытаньне брэндынгу абмяркуюць з гісторыкам Яўгенам Малікавым і аналітыкам Аляксеем Харкевічам. Удзельнікі і ўдзельніцы сустрэчы змогуць задаць пытаньні экспэртам і сфармаваць свой погляд на прасоўваньне Гомеля.

Па выніках сустрэчы прапановы ўдзельнікаў будуць апублікаваныя на сайце gomel.today і адпраўленыя мясцовым уладам.

Мерапрыемства пройдзе 25 лiстапада 2016 г. з 18.30 да 20.30 у Тайм-кафэ “ФЛЭТ” па адрасе: Гомель, вул. Галавацкага, 19, гатэль “Надзея”, 2 паверх. Уваход вольны.

Падрабязную інфармацыю пра падзею глядзіце па спасылцы.

belngo.info

24 лістапада 2016