Трэнінг па міжкультурнай кампэтэнцыі для моладзі

 13-14 лютага з 11.00 да 15.00 у адукацыйным клюбе “Хто такі Джон Голт?” (Менск, вул. Шорная, 20) адбудзецца трэнінг “Вітайма разнастайнасьць! альбо Што такое міжкультурная кампэтэнцыя”. Трэнінг праводзіць псыхоляг, аматарка вандровак і прыхільніца разнастайнасьці Валяньціна Ракецкая.
 
Да ўдзелу запрашаюцца вучні старэйшых клясаў і студэнты.
 
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць заяўку.
 
Падчас трэнінгу будуць абмеркаваныя пытаньні:
- Што ўскладняе сустрэчу розных культураў і выклікае зьбянтэжанасьць ды непаразуменьне?
- Як нам лепш зразумець мэнталітэт Іншага, не адмаўляючы сваю ўласную ідэнтычнасьць?
- Як мы можам пасьпяхова пазьбегнуць міжкультурных непаразуменьняў і якія якасьці варта разьвіваць у сабе, каб кантакт з прадстаўнікамі іншых культураў прыносіў нам задавальненьне і ўзбагачаў нас?
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 5 лютага 2016 г.
 
Паводле adukacyja.info 

belngo.info

3 лютага 2016