Удакладняем інфармацыю па 1-м Конкурсе мясцовых ініцыятыў

У межах праекту ЕЗ/ПРААН “Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”, які фінансуецца Еўрапейскім Звязам і рэалізуецца ў партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Беларусі, у 2015 годзе абвешчаны 1-ы Конкурс мясцовых ініцыятыў, (2-гі Конкурс мясцовых ініцыятыў запланаваны на 2016 год). 

У 1-м Конкурсе мясцовых ініцыятыў могуць удзельнічаць:

  • некамерцыйныя арганізацыі (грамадскія арганізацыі і аб’яднанні, фонды, асацыяцыі, саюзы і г.д.);
  • дзяржаўныя органы мясцовага кіравання;
  • органы мясцовага самакіравання;
  • арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • прадпрымальнікі, якія прапануюць мясцовыя ініцыятывы сацыяльнага накірунку і інш. 

1-ы Конкурс мясцовых ініцыятыў ладзіцца ў 6-ці рэгіёнах Беларусі: Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродненскай і Магілёўскай вобласці.

У межах 1-га Конкурсу аб’ём фінансавання ўзгодненай ініцыятывы з гэтых рэгіёнаў можа скласці да 18 тыс. даляраў ЗША.

Агульны бюджэт гэтага конкурсу складае 1,23 млн. даляраў ЗША. 

Прыём заявак ажыццяўляецца з 1-га чэрвеня па 31-га ліпеня (да 18:00) 2015 года. 

Праграма “Дом узаемаразумення” прапануе кансультацыйную падтрымку ў падрыхтоўцы і афармленні конкурсных заявак. Замовіць бясплатную кансультацыю можна тут 

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на е-мэйл: , альбо па тэл.: (017) 266 37 89 (спадарыня Кацярына Шарай).  

Праграма “Дом узаемаразумення” рэалізуецца “Офісам за дэмакратычную Беларусь”  (ОДБ) (Брусель) у партнёрстве з ОЕЭК (Мінск).  

З павагай,

Office for a Democrtic Belarus
http://by.odb-office.eu/
14 красавіка 2015