Трэнінг “Лічбавае апавяданьне як сродак камунікацыі”

БМГА “Новыя твары” запрашаюць да ўдзелу ў трэнінгу па стварэньні лічбавага апавяданьня.
Лічбавае апавяданьне (digital storytelling) – гэта мастацтва, тэхналёгія і адзін з спосабаў камунікацыі ў адной асобе. Лічбавы аповяд ствараецца дзякуючы камбінацыі запісанага голасу, музыкі, малюнка, відэа і тэксту ў розных прапорцыях.

На трэнінгу падзеляцца мэтадам працы зь лічбавым апавяданьнем; раскажуць аб ужываньні гэтага мэтаду ў працы з моладзьдзю. Напрыканцы навучаньня ўдзельнікі і ўдзельніцы створаць свой лічбавы прадукт.

Да ўдзелу запрашаюцца: сябры грамадзкіх арганізацыяў, спэцыялісты, занятыя ў сфэры адукацыі, валянтэры.

Трэнінгі пройдуць у Менску. 14,15, 21 студзеня 2017 г. – праца з фасылітатарам; 16-20 студзеня – самастойная праца ўдзельнікаў.

Каб прыняць удзел у навучаньні, неабходна да 8 студзеня 2017 г. запоўніць заяўку.

belngo

6 студзеня 2017