Кіеўская школа эканомікі запрашае студэнтаў да ўдзелу ў Міжнароднай алімпіядзе па эканамічнаму аналізу і фінансам

Мэта Алімпіяды – стварыць платформу для таленавітых студэнтаў з Украіны, Беларусі і Малдовы і даць ім магчымасць праявіць сябе ў акадэмічным спаборніцтве. 

Алімпіяда пройдзе ў два туры. У першым туры (сакавік – красавік 2012) студэнты будуць спаборнічаць за першыя тры месцы ў сваіх гарадах. Другі тур пройдзе ў Кіеве (красавік – травень 2012).
 
Першы тур пройдзе ў сакавіку 2012 г. у наступных гарадах Беларусі і Украіны:
  • Адэса – 14 сакавіка, 16.00-17.00 
  • Днепрапятроўск – 14 сакавіка, 16.00-17.00
  • Мінск – 22 сакавіка, 16.00-17.00
  • Львоў – 22 сакавіка, 16.00-17.00
  • Данецк – 22 сакавіка, 16.00-17.00
  • Харкаў – 29 сакавіка, 16.00-17.00 
  • Кіеў – 4 красавіка, 15.30-16.30 (Кіеўская школа эканомікі)
Падрабязная інфармацыя будзе рэгулярна размяшчацца на сайце www.kse.org.ua.
 
Для ўдзелу прадугледжана он-лайн рэгістрацыя (www.kse.org.ua) за некалькі дзён да пачатку Алімпіяды.
РЭГІСТРАЦЫЯ
 
Падрабязна гл. http://unistudy.org.ua/opportunities/Competitions.htm?id=3419
7 сакавіка 2012