20 красавіка ў Мінску адкрыецца Дударскі Фэст'2007 (Фестиваль волынки).

Рэгіён:
20.04.2007

Сёння а 19:00 у малой залі к/з Мінск адкрыецца Дударскі Фэст.
Арганізатары фэсту абяцаюць, што слухачы пачуюць дударскую музыку ў розных
музычных кірунках ад рок-музыкі да мужчынскіх сьпеваў пад дуду. У фэстывалі
заяўлены з два дзясяткі камандаў...

У Беларусі хутка пашыраецца грамадзкі рух па вяртаньні аднаго з самых
старажытных і містычных

беларускіх інструмэнтаў дуды (беларускай
валынкі).

Чарговы — Дударскі фэст 2007 адкрыецца 20 красавіка ў Мінску.

Гэта
вялікая сустрэча беларускіх дудароў пры ўдзеле гасьцей з Польшчы і Літвы.

На фэстывальнай сцэне будуць гучаць беларускія, галісыйскія, шатляндзкія,
швэдзкія і

латыскія дуды. У фэстывалі будзе прадстаўлена дударская музыка
ўсіх

накірункаў ад традыцыйнага фальклёра і да рока з дудамі.

Гурт
Стары Ольса выканае сярэднявечныя эўрапейскія танцы і старадаўнія беларускія
песьні.

Рок-гурт Litvintroll выступіць у акустыцы з сапраўднай шатляндзкай
дудой.

Келіх кола прадставіць публіцы беларускі і латгальскі фальклор 30-х
гадоў спалучэньне

беларускіх дудаў зь нямецкім акардэёнам. Дудары Юрась
Панкевіч і Дзяніс Сухі прадставяць

рэканструкцыю аўтэнтычнай беларускай
манэры граньня на дудзе. Магілёўскі гурт За парогам

пакажа галісійскую
дуду. Гурт Ліцьвінскі хмель і Testamentum terrae (Менск) выступяць

на
фэстывалі з праграмай, дзе будзе прадстаўлена і беларуская, і эўрапейская
дударскія

традыцыі.

У фэсьце будзе ўдзельнічаць адзін з самых паважаных беларускіх майстроў дуды
Алесь Лось,

які са сваёй капэляй выканае дударскую музыку розных рэгіёнаў
Беларусі.

Гурт Ceilidh Ceol сыграе традыцыйную ірляндзкую і шатляндзкую
музыку. Свае традыцыі

прадставяць аўтэнтычныя музыкі з Польшчы і Літвы.
Фальклёрны гурт Кудзьмень пазнаёміць

публіку зь беларускай дударскай
музыкай у спалучэньні з традыцыйнымі беларускімі мужчынскім

сьпевамі.

Даведкі: 6490888, 7662425

adidas ultra boost white Sale -75% OFF Cheap adidas ultra boost black Store