Конкурс малых справаў 2015

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзкія арганізацыі, грамадзянскія ініцыятывы ды актыўныя групы, якія маюць ідэі, здольныя актывізаваць грамадзянскую супольнасьць Беларусі.
 
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць праз эл. адрас: [email protected] заяўку, аформленую згодна форме і правілам. Прыярытэт будзе аддавацца: дзейнасьці, накіраванай на абарону правоў чалавека й разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці; дзейнасьці, накіраванай на выяўленьне актыўных і каштоўнасна матываваных людзей, на іх прыцягненьне да ўдзелу ў грамадзкім жыцьці Беларусі; правядзеньню мясцовых і агульнанацыянальных грамадзкіх кампаніяў; ідэям, зьвязаным з абуджэньнем нацыянальнай самасьвядомасьці, фармаваньнем цывілізацыйна-культурнай ідэнтычнасьці; сябрам (чальцам) Асамблеі НДА.
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 12 ліпеня 2015 г.

belngo.info

23 чэрвеня 2015