Малыя гранты Вышаградскага фонда

Вышаградскі фонд (Славакія) прапануе малыя гранты на кароткатэрміновыя праекты (да 6 месяцаў). Максімальны памер грашовай падтрымкі складае 6 тыс. еўра. Грантавая дапамога пасуе як стартавае фінансаванне і магчымасць адладзіць супрацоўніцтва для працягу працы над больш буйнымі праектамі ў далейшым.
 
Фонд фінансуе сумесныя праекты ў сферы культуры, навукі, адукацыі, моладзевых абменаў, прамоўцыі турызму і транспамежнага супрацоўніцтва. Падтрымка аказваецца праектам, якія рэалізуюцца інстытутамі/асобамі з мінімум трох краін Вышаградскай групы. Па праектах у сферы транспамежнага супрацоўніцтва дапушчальны ўдзел арганізацый/асоб мінімум з двух краін V4.
 
Прыём заявак ажыццяўляецца толькі ў лічбавым фармаце (анлайн).
 
Дэдлайны падачы заяўкі: 1 чэрвеня, 1 верасня, 1 снежня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Падрабязнасці - тут.
 
Паводле Visegrad Fund.
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/malyya-granty-vyshagradskaga-fonda
10 траўня 2016