Прымаюцца заяўкі на ўдзел у праграме “Дзеянні для змен у гарадах”

Фонд Роберта Боша (Robert Bosch Stiftung) прымае заяўкі на ўдзел у праграме “Дзеянні для змен у гарадах” (Actors ofUrban Change Program). Мэта праграмы – дасягненне стабільнага і калектыўнага развіцця гарадоў праз культурную дзейнасць.

Памер гранту – да 5000 Еўра.

Да ўдзелу запрашаюцца асобы, якія:

- працуюць у галіне культуры, дзяржаўнага кіравання, ці ў прыватным сектары;
- маюць праектныя ідэі і ведаюць, як садзейнічаць стабільнаму і калектыўнаму развіццю гарадоў, маюць партнёраў з другіх сектароў;
- зацікаўленыя ў міжсектарным супрацоўніцтве праз культурныя праекты і міжнародны абмен.

Беларусь – сярод краін, якія могуць удзельнічаць у конкурсе.

Падрабязней гл. http://www.bosch-stiftung.de/content/language2/html/47964.asp

http://www.fundsforngos.org/turkey/call-applications-urban-development-cultural-activities-crosssector-collaboration-europe/ 

29 верасня 2013