Тыдзень да заканчэння прыёму заявак!

Застаўся тыдзень да заканчэння прыёму заявак на ўдзел у праграме Senior International Fellows Program – 2011. 

Тэрмін навучання: 10 кастрычніка – 4 лістапада 2011 г.
 
Гэта магчымасць прафесійнага ўдзелу кіраўнікоў трэцяга сектару ў развіцці супольнасці.
Удзельнікі Праграмы атрымаюць магчымасць:
·         удзельнічаць у семінарах, праслухаць лекцыі, займацца на практычных сесіях;
·         наведаць грамадскія фонды і іншыя донарскія арганізацыі для азнаямлення з іх дзейнасцю;
·         сустрэцца з вядомымі грамадскімі дзеячамі;
·         далучыцца да сеткі выпускнікоў Праграмы (156 выпускнікоў з 56 краін);
·         наладзіць сувязь з націянальнымі і міжнароднымі сеткамі;
·         напісаць пісьмовую працу па новых стратэгіях.
 
Тэрмін падачы заявак працягнуты да 22 чэрвеня 2011 г.
 
Падрабязней гл. www.philanthropy.org
17 чэрвеня 2011