Ўніверсітэт Тарту набірае навучэнцаў зімовай школы “Біясіла і семіётыка цела”

20-25 лютага 2017 года ў Кяэрыку (Эстонія) Універсітэт Тарту ладзіць зімовую школу "Біясіла і семіётыка цела".
 
Курс уключае лекцыі і інтэрактыўныя заняткі. Вітаюцца кандыдаты з базавымі ведамі ў галіне сацыяльнай тэорыі, навыкамі крытычнага аналізу і незалежнага мыслення.
 
Тэмы вывучэння і абмеркавання: палітыкаанатомія мастацтва пратэсту, сэксуальная дэмакратыя і новая халодная вайна, ультраправыя партыі ў Еўропе (сацыяльны кансерватызм, нацыяналізм, антымульцікультуралізм), нацыянальная ідэнтычнасць і біяпалітыка на былой савецкай прасторы, постсавецкая біяпалітыка (палітычныя практыкі і прылады), біяпалітыка і спорт.
 
Навучанне пройдзе на ангельскай мове. Лакацыя: спартовы цэнтр Універсітэта Тарту ў Кяэрыку. Пражыванне падчас заняткаў платнае.
 
Дэдлайн - 1 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.
 
Паводле Edu-Active.com
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/universitet-tartu-zimovaya-shkola-biyasila-i-semiyotyka-cela-estoniya
 
27 лістапада 2016