Летнія інстытуты па амерыканістыцы 2017

Амбасада ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае конкурс на ўдзел у праграмах стажыровак у ЗША “Летнія інстытуты па амерыканістыцы” на 2017 год. Апошні тэрмін падачы заявак: 26 снежня 2016 г.
 
Бюро адукацыйных і культурных праграм Дзяржаўнага дэпартамента ЗША праводзіць летнія праграмы Інстытутаў па амерыканістыцы. Гэта акадэмічныя праграмы для выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікаў школ і спецыялістаў з розных краін света, а таксама для студэнтаў, якія цікавяцца праблемамі аховы навакольнага асяроддзя і сацыяльным прадпрымальніцтвам. Кожная праграма доўжыцца – ад пяці да шасці тыдняў.
 
Інстытуты праводзяцца на тэрыторыі ўніверсітэтаў, размешчаных у некалькіх рэгіёнах Злучаных Штатаў. Яны прысвечаныя пэўнай тэме ў галіне амерыканістыкі. У кожнай праграме прымаюць удзел ад 18 да 30 замежных спецыялістаў. Мэта інстытутаў – палепшыць якасць выкладання амерыканістыкі ў ВНУ за межамі ЗША.
 
Кожная праграма ўключае два кампаненты: інтэнсіўная чатырохтыднёвая акадэмічная праграма і азнаямляльная паездка па ЗША, якая завершваецца сустрэчамі ў Вашынгтоне.
 
Больш падрабязна
 
https://by.usembassy.gov/be/%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%BD%D1%96%D1%8F-%D1%96%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%82%D1%83%D1%82%D1%8B-%D0%BF%D0%B0-%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D1%80%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%86%D1%8B-2017/
5 снежня 2016