Жаночая прававая школа

24 сьнежня 2016 г. ГА “Радзіслава” пры дапамозе Цэнтру прасоўваньня правоў жанчынаў “Яе правы” правядзе другую сустрэчу Жаночай Прававой Школы на тэму “Дыскрымінацыя”.

Да ўдзелу запрашаюцца жанчыны (ад 16 да 90+ гадоў), а таксама іншыя людзі, якія маюць досьвед жаночай сацыялізацыі.

На мерапрыемстве ўдзельніцы атрымаюць інфармацыю пра дыскрымінацыю жанчынаў у рэальным жыцьці, даведаюцца аб рэальных цяжкасьцях празь нявыдуманыя гісторыі, дасьледуюць розныя вобласьці (праца, здароўе, цела, спорт, грамадзянства, свабода, узрост, арыентацыя, ідэнтычнасьць, вучоба ды інш.), дзе магчымая множная дыскрымінацыя.

Таксама, наведвальніцы змогуць паразмаўляць са спэцыялісткамі, якія акажуць кансультацыйную дапамогу: псыхалягіняй, юрысткай ды іншымі актывісткамі, якія займаюцца праблемай дыскрымінацыі.

Мерапрыемства пройдзе ў ІМАГУРУ (Менск, вул. Фабрыцыюса, 4, 1 паверх, безбар'ернае асяродзьдзе) 24 сьнежня 2016 г. Пачатак а 16.30 (да 19.30).

Удзел у мерапрыемстве бясплатны, аднак неабходна зарэгістравацца.

Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства глядзіце па спасылцы.

belngo.info

21 снежня 2016