Праграма малых грантаў амбасады ЗША абвяшчае конкурс

Праграма малых грантаў амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2012 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем. 

Максімальны памер гранта: 24,000 долараў ЗША
 
Максімальны тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год
 
Больш падрабязную інфармацыю пра праграму можна атрымаць на сайце: http://belarusian.minsk.usembassy.gov/small_grants2012.html
або па тэлефоне: (017) 211-05-67; 217-04-81.
16 лістапада 2011