Зоаабаронцы шукаюць валянтэраў

Цэнтар па абароне жывёлаў “Анімалекс” шукае валянтэраў і валянтэрак.

Праца, да якой можна далучыцца ў арганізацыі:
– Напісаньне тэкстаў для сайту / суполак у сацыяльных сетках;
– Распрацоўка візуальнага кантэнту для сайту / групаў;
– Дапамога з арганізацыяй тэматычных мерапрыемстваў (пошук памяшканьня, закупка кава-паўзы, напісаньне анонсаў, распаўсюд інфармацыі аб мерапрыемствах).

На пастаяннай, але пакуль валянтэрскай, аснове арганізацыя шукае: бухгальтара; адміністратара сайту; апэратара call-цэнтру; мэнэджэра па працы з валянтэрамі. Па ўсіх гэтых пазыцыях у будучыні магчымая аплата і афіцыйнае працаўладкаваньне.

Каб далучыцца да дзейнасьці Цэнтру, неабходна зьвязацца зь яго дырэктаркай праз Facebook.

belngo.info

8 снежня 2016