Моладзевая праграма лідэрства ALTEMUS-2016

У жніўні 2016 г. у Гішпаніі й Партугаліі пройдзе моладзевая праграма лідэрства “Altemus”, якая накіраваная на разьвіцьцё лідэрскіх якасьцяў і навыкаў, разьвіцьцё кампэтэнцыяў у галіне міжнароднай камунікацыі й працы з супольнасьцямі. У межах праграмы ўдзельнікі даведаюцца больш пра плянаваньне, пастаноўку мэтаў і задачаў, пабудову каманды й вырашэньне праблемаў у калектыве. Па заканчэньні праграмы ўдзельнікі атрымаюць сэртыфікаты.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце 20-29 гадоў, якія валодаюць ангельскай мовай, маюць стабільны фізычны й псыхічны стан, якія дазволяць вытрымаць 5-8 гадзіннае падарожжа пешшу з заплечнікамі па 10 кг. па горнай мясцовасьці й маюць матывацыю разьвіваць лідэрскі патэнцыял. Удзельнікі мусяць быць занятымі ў наступных галінах:
- праца зь дзецьмі, пажылымі, людзьмі з інваліднасьцю, мігрантамі, моладзьдзю групы рызыкі, псыхічна хворымі;
- процідзеяньне карупцыі, дыскрымінацыі, беднасьці;
- абарона навакольнага асяродзьдзя й адукацыя;
- сацыяльныя інавацыі.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анлайн-заяўку.

Удзел для студэнтаў бясплатны, для тых, хто працуе арганізацыйны ўнёсак складае 75 эўра. Пражываньне й харчаваньне ўдзельнікі аплачваюць самастойна (каля 45 эўра ў дзень). Для невялікай колькасьці ўдзельнікаў прадугледжаныя стыпэндыі. Каб атрымаць стыпэндыю, неабходна падаць заяўку праз эл. адрас: .

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сакавіка 2016 г.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: . Больш інфармацыі – па спасылцы.

Паводле oeec.by

belngo.info

11 сакавіка 2016