Запрашэнне да ў дзелу ў моладзевай праграме “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў», Беларусь, Фундацыя еўрапейскіх даследванняў, Польшча, Цэнтар інцыятываў ЮНЕСКА, Польшча запрашаюць да ўдзелу ў доўгатэрміновай моладзевай праграме “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”
Галоўная мэта праграмы – знаёмства:
- з найбольш папулярнымі накірункамі нефармальнай адукацыі (міжкультурная адукацыя, грамадзянская адукацыя, адукацыя на прыродзе і інш.)
-  з прынцыпамі распрацоўкі адукацыйных праграм
-  з шэрагам інтэрактыўных метадаў навучання
-  з асновамі праектнага менеджменту.
У межах праграмы запланавана тры сустрэчы:
1-я - адукацыйны летнік ў наметах у в. Дунаева, Мінскай вобласці (13-17.07.2011),
2-я – практычны семінар у Вроцлаве, Польшча (14-18.09.2011)
3-я -  круглы стол у Мінску (10-11.12.2011).
Арганiзатары зацікаўлены ў юнаках і дзяўчатах, якія:
• Хацелі б звязаць сваю будучыню з нефармальнай адукацыяй
• Мараць паспрабаваць сябе ў якасці трэнераў
• Вераць ў тое, што яны могуць «змяніць свет»!
• Маюць ідэі для варштатаў, прэзентацый, гурткоў і г.д., якія яны хацелі б удакладніць і пачаць рэалізоўваць ўжо ў гэтым годзе.
Стаць ўдзельнікам вельмі проста! Патрэбна запоўніць заяўку (гл. у дадатку файл application_form_nfa_bel.doc) і даслаць яе на электронную пошту не пазней за 30 чэрвеня 2011 г.
Умовы ўдзелу:
-   Удзел ва ўсіх запланаваных мерыпрыемствах (Дунаева, Вроцлаў, Мінск)
- Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама траспартныя выдаткі, звязаныя з удзелам ў семінары ў Польшы.
-  Для арганізацыі мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі неабходна унесці складку ў памеры 25 000 бел. рублеў.

 БАСР №183
17 чэрвеня 2011