Амбасада ЗША прымае заяўкі на атрыманне грантаў

Амбасада ЗША прымае заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем. 

Максімальны памер гранта: 24,000 долараў ЗША
Максімальны тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год
 
Больш падрабязную інфармацыю пра праграму можна атрымаць на сайце: http://belarusian.minsk.usembassy.gov/small_grants.html
або па тэлефоне: (017) 211-05-67; 217-04-81.
25 сакавіка 2011