Гранты для маладых фемінісцкіх і трансгендэрных арганізацыяў

Фонд Маладых феміністак “Фрыда” выдзяляе да 4000 даляраў моладзевым арганізацыям, дзейнасьць якіх накіраваная на абарону правоў і паляпшэньне якасьці жыцьця маладых жанчынаў і трансгендэраў на мясцовым, нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўні, а таксама на стварэньне і разьвіцьцё грамадзкіх феміністычных рухаў.

Да ўдзелу запрашаюцца як афіцыйна зарэгістраваныя арганізацыі, так і нефармальныя групы, заснаваныя не раней 2009 г., узначаленыя феміністычнай моладзьдзю ва ўзросьце да 30 гадоў.
Падаваць заяўку можна на ангельскай, францускай, гішпанскай, расейскай або арабскай мовах. Прыярытэтнымі для фінансаваньня будуць зьяўляцца арганізацыі, якія працуюць у рэгіёнах, якія ня маюць доступу да іншых крыніцаў фінансаваньня, і праекты накіраваныя на маргінальныя групы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 10 лістапада 2016 г.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.

belngo.info

4 лістапада 2016