Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме “Global UGRAD”

Амбасада ЗША абвяшчае аб пачатку конкурсу на атрыманне стыпендыі Еўразійскай праграмы студэнцкіх абменаў Global UGRAD на 2017-2018 навучальны год, якая прапануе студэнтам беларускіх ВНУ навучанне ў ЗША на працягу аднаго сяместра без атрымання акадэмічнай ступені. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 31 снежня 2016 года 5:00 pm EST.
 
Удзельнікі праграмы будуць вучыцца ў акрэдытаваных каледжах і ўніверсітэтах Злучаных Штатаў, а таксама ўдзельнічаць у грамадскай рабоце, прафесійных семінарах і праграмах культурнага ўзбагачэння. Больш падрабязную інфармацыю аб праграме, а таксама спасылку на анлайн-анкету можна знайсці па спасылцы:
 
http://exchangeprograms.worldlearning.org/index.cfm?FuseAction=PublicDocuments.View&File_ID=060075757B773F70710306757401051C0D09030F1A7B7077051C0702747407700E0F730303060B777576
 

https://by.usembassy.gov/be/education-culture-be/educational-exchange-be/

30 лістапада 2016