Валянтэрскі праект У Фінляндыі

 Моладзевы цэнтар “Фіяльта” шукае валянтэраў і валянтэрак на кароткатэрміновы ( з14 кастрычніка па 4 лістапада 2016 г.) ЕВС-праект у Фінляндыі.

Праект зьбярэ 12 валянтэраў зь Беларусі, Іярданіі, Грэцыі, Партугаліі, Лівану і Нямеччыны. Асноўнай задачай удзельнікаў будзе арганізацыя міжнароднага мерапрыемства для 250 мясцовых студэнтаў/школьнікаў.

Падрабязную праграму можна знайсьці па спасылцы.

Каб узяць удзел у валянтэрскім праекце, неабходна да 5 жніўня 2016 г. даслаць CV і матывацыйны ліст з пазнакай “ЕВС у Фінляндыі” праз эл. адрас [email protected].

Паводле adukacyja.info

belngo.info

26 ліпеня 2016