Адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2012-2013 навучальны год

Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2012-2013 навучальны год. 

Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША.  Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу аднаго семестра альбо навучальнага года займацца навукова-даследчай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў. Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.
 
Да ўдзелу ў  адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Абавязковым патрабаваннем конкурсу з’яўляецца валоданне англійскай мовай.

 
Заяўкі прымаюцца па наступных спецыялізацыях:
·             эканоміка
·             бізнес адміністрыраванне
·             права
·             кіраванне ў галіне адукацыі (універсітэцкі ўзровень)
·             міжнародныя зносіны
·             амерыканістыка
·             сацыяльныя навукі (сацыялогія, паліталогія, гісторыя)
·             журналістыка і сродкі масавай інфармацыі
·             метады выкладання англійскай мовы
·             інфармацыйныя тэхналогіі
·             ахова здароўя
·             ахова навакольнага асяроддзя
·             сацыяльная праца
 
Падрабязную інфармацыю аб праграме можна атрымаць у Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па адрасе: вул. Герцэна, 2-А, г. Мінск 220030,  тэл: (017) 217 04 81, факс: (017) 211 03 84, e-mail: [email protected].
Для ўдзелу ў праграме суіскальнікі павінны запоўніць online анкету:
https://apply.embark.com/student/fulbright/scholars/.
 
Апошні тэрмін падачы заявак – 11 лістапада 2011 года.
 
http://belarusian.minsk.usembassy.gov/fulbright_program-announcement2.html
28 верасня 2011