У лістападзе ў Беларусі пройдзе Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва

У лістападзе 2016 года ў Беларусі пройдзе Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва (WED). Мэта сусветнай ініцыятывы - падтрымка і пашырэнне правоў і магчымасцей прадпрымальніц па ўсім свеце. WED адзначаецца ў 114 краінах свету.
 
У Беларусі амбасадаркай WED з'яўляецца заснавальніца праекта Pro Women Юлія Малькова.
 
Місія WED - спрыяць пераменам і паляпшэнню ўзроўня жыцця, пашыраць магчымасці жанчын ва ўсіх краінах.
 
Сачыць за анонсамі WED у Беларусі можна тут.
 
Крыніца: ProWomen.by
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/susvetny-dzen-zhanochaga-pradprymalnictva-u-belarusi
13 лістапада 2016