Стыпэндыяльная праграма Славакіі

Нацыянальная стыпэндыяльная праграма Славакіі прапаноўвае фінансавую падтрымку для замежных студэнтаў і выкладчыкаў, якія прыязджаюць у Славакію на кароткатэрміновыя акадэмічныя праекты.
 
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, асьпіранты, выкладчыкі ВНУ, навуковыя супрацоўнікі.
 
Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку. Пералік неабходных дакумэнтаў і працэс падачы заяўкі – па спасылцы.
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 красавіка 2015 г. да 16:00 па цэнтральнаэўрапейскім часе.
 
Больш інфармацыі – па спасылцы.
 
Паводле adukacyja.info

belngo.info

 

11 красавіка 2015