Спецыяліст па працы з супольнасцю - Вакансія Talaka.by

Talaka шукае у каманду чалавека, які будзе займацца працай з супольнасцю Талакі і дапамагаць ёй расці.

Talaka дапамагае рэалізоўвацца самым розным праектам і імкнецца спрасціць навучанне, дапрацоўку ідэяў, пошук аднадумцаў і прыцягненне фінансаў. Супольнаць Талакі з’яўляецца сапраўдным рухавіком, бо гэта яе ўдзельнікі запускаюць праекты, дапамагаюць адзін аднаму ажыццяўляць свае задумы і развіваюць Беларусь праз файныя ініцыятывы ад сацыяльных да камерцыйных. Менавіта таму мы так шмат увагі і сілаў накіроўваем на развіццё і пашырэнне супольнасці.
 
Наш ідэальны кандыдат не толькі ўяўляе, чым займаецца Talaka і раздзяляе яе каштоўнасці, але і з’яўляецца праактыўным, мэтанакіраваным чалавекам, для якога важна якасна рабіць тое, чым ён заняты, які мае ўнутраную неабходнасцю паляпшаць эфектыўнасць сваёй працы і здольны хутка расці разам з павялічэннем складанасці задачаў, якія ўзнікаюць перад нашай камандай.
 
Абавязкі будуць уключаць (але не абмяжоўвацца імі):
  • Прыцягненне і курыраванне праектаў,
  • Дапамога ў публікацыі праектаў і тэхнічная падтрымка,
  • Камунікацыя з супольнасцю праз сац.сеткі і імэйл-рассылку,
  • Падрыхтоўка і сістэматызацыя навучальных матэрыялаў,
  • Пошук і ўзаемадзеянне з ключавымі партнёрамі,
  • Арганізацыя падзеяў для супольнасці.
Неабходныя здольнасці (кожная будзе правярацца):
  • Праца на вынік,
  • Сістэмнае бачанне,
  • Ініцыятыўнасць,
  • Камунікабельнасць,
  • Саманавучанне,
  • Самаарганізаванасць.
Фармат:
  • Поўны працоўны дзень,
  • Праца ў Мінскім офісе (метро Маладзёжная),
  • Заробак па выніку сумоўя 500-800 руб.
 Лічыце, што можаце быць карыснымі ў камандзе Талакі?
А мы лічым, што Talaka можа стаць працай вашай мары.
Каб паўдзельнічаць у конкурсе на вакансію, дашліце нам на :
  • Рэзюмэ з апісаннем вымяраемых вынікаў вашай дзейнасці на кожным месцы працы,
  • Апісанне з канкрэтнымі прыкладамі вашага валодання неабходнымі нам здольнасцямі,
  • У імэйле дашліце спасылкі на гэтыя матэрыялы ў Google Docs з доступам па спасылцы.
 (З рассылкi)
7 снежня 2016