Стыпэндыі для навучаньня ў бакаляўрыяце Ўнівэрсытэту Ёрка (Канада)

Прымаюцца заяўкі на атрыманьне стыпэндыяў у памеры ад 15.000 да 35.000 даляраў на год для навучаньня ва Ўнівэрсытэце Ёрка (Таронта, Канада) па праграме бакаляўрыяту.
Студэнты могуць падаць заяўкі адразу на ўсе стыпэндыі. Пасьля разгляду прыёмнай камісіяй заяўнікі атрымаюць ліст на эл. пошту зь інфармацыяй пра памер стыпэндыі і праграму, на якую яны залічаныя.

Асноўныя стыпэндыі:
Міжнароднае кола вучоных”: $15,000
Глябальны лідэр заўтрашняга дня ($20,000 x 4 гады): $80,000
• “International Entrance Scholarship” ($35,000 x 4 гады): $140,000

Падтрабаваньні да кандыдатаў і кандыдатак

Стыпэндыя “Міжнароднае кола вучоных” (International Circle of Scholars Scholarships):
• Выдатныя акадэмічныя посьпехі;
• Лідэрскі патэнцыял;
• Паступаць на навучаньне неабходна пасьля заканчэньня школы (скончыць школу патрэбна не пазьней чым за два гады да паступленьня);
• Студэнты, якія ўжо навучаліся ва ўнівэрсытэце або коледжы, ня могуць падавацца на стыпэндыю;
Падаць заяўку на паступленьне на адну з праграмаў бакаляўрыяту такіх факультэтаў як: Мастацтва, Мэдыі, Пэрфоманс і дызайн, Вывучэньне навакольнага асяродзьдзя, Адукацыя, Ахова здароўя ды інш.;
• Кандыдат ці кандыдатка павінны быць намінаваныя ўласнай школай (ня больш аднаго чалавека ад школы).

Стыпэндыя “Глябальны лідэр заўтрашняга дня” (Global Leader of Tomorrow Award):
• Выдатныя акадэмічныя посьпехі;
• Лідэрскі патэнцыял;
• Паступаць на навучаньне ва ўнівэрсытэт неабходна пасьля школы (скончыць школу трэба не пазьней чым за 2 гады да паступленьня);
• Студэнты, якія ўжо навучаліся ва ўнівэрсытэце або коледжы, ня могуць падаваць на стыпэндыю;
• Падаць заяўку на паступленьне на адну з праграмаў бакаляўрыяту такіх факультэтаў як: Мастацтва, Мэдыі, Пэрфоманс і дызайн, Вывучэньне навакольнага асяродзьдзя, Адукацыя, Ахова здароўя ды інш.;
• стыпэндыя абнаўляецца кожны год з умовай выдатных посьпехаў студэнта зь сярэднім балам не ніжэй за 7-8, па 9-бальнай шкале ацэнкі.

Стыпэндыя “Міжнародны доступ”(International Entrance Scholarship):
• Выдатныя акадэмічныя посьпехі;
• Лідэрскі патэнцыял;
• Паступіць на навучаньне ва ўнівэрсытэт неабходна пасьля школы (закончыць школу трэба не пазьней чым за 2 гады да паступленьня);
• Студэнты, якія ўжо навучаліся ва ўнівэрсытэце або коледжы, ня могуць падавацца на стыпэндыю;
падаць заяўку на паступленьне на адну з праграмаў бакаляўрыяту такіх факультэтаў як: Мастацтва, Мэдыі, Пэрфоманс і дызайн, Вывучэньне навакольнага асяродзьдзя, Адукацыя, Ахова здароўя ды інш.;
• Стыпэндыя абнаўляецца кожны год з умовай выдатных посьпехаў студэнта зь сярэднім балам не ніжэй 7-8, па 9-бальнай шкале ацэнкі.

Атрымаць стыпэндыю могуць студэнты і студэнткі, якія адпавядаюць усім патрабаваньням стыпэндыяльнай і акадэмічнай праграмы, і змогуць падаць усе неабходныя дакумэнты да дэдлайну.

Сьпіс дакумэнтаў:
• Афіцыйная выпіска з адзнакамі;
• Матывацыйны ліст;
• Вынікі тэсту на веданьне ангельскай мовы;
• Заяўка на атрыманьне стыпэндыі.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 лютага 2017 г.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся сюды.

Паводле odb-office.eu

belngo.info

14 студзеня 2017