Форум “Media // Management // Future”

 Школа журналістыкі ММАЦ і “Цэнтар дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампэтэнцыяў”” у партнэрстве з DeutscheWelleAkademie (Берлін) 17-19 лістапада 2016 г. запрашаюць на Мэдыямэнэджмэнт Форум “Media // Management // Future”.

Мэдыямэнэджмэнт Форум – пляцоўка для прафэсійнай дыскусіі пра сытуацыю, якая існуе на мэдыярынку краіны, як беларускія мэдыя і мэдыяпраекты ўпісваюцца ў агульнасьветавыя трэнды і куды яны рухаюцца.

У Форуме прымуць удзел каля 100 прадстаўнікоў мэдыя, мэдыяэкспэртаў, мэдыямэнэджэраў і прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыяў, якія маюць уласныя мэдыяпраекты. Да ўдзелу ў Форуме запрошаныя экспэрты і экспэрткі зь Беларусі, Украіны, Расеі, Нямеччыны, Швэцыі, якія падзеляцца сваімі ведамі пра сучасныя тэхналёгіі і тэндэнцыі разьвіцьця мэдыя.

Да ўдзелу ў Форуме запрашаюцца: рэдактары і журналісты беларускіх мэдыя, мэнэджэры мэдыяпраектаў, вэб-рэдактары і SMM-спэцыялісты, супрацоўнікі рэклямных службаў мэдыя.

Каб узяць удзел у Форуме, неабходна падаць заяўку да 3 лістапада 2016 г., 12.00.

Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства глядзіце па спасылцы.

belngo.info

1 лістапада 2016