Праграма малых грантаў (MATRA/KAP)

Matra – Праграма Малых Праектаў (Matra/KAР) пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве, якая сканцэнтраваная на дзейнасьці, скіраванай на далейшае разьвіцьцё й узмацненьне структураў адкрытага грамадзтва. 

Амбасада упаўнаважаная прадстаўляць гранты максымум да 15,000 эўра.
 
Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект мусіць быць скіраваны на сацыяльныя зьмены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасьці. Зьмест праекту й яго мэты мусяць цалкам адпавядаць патрабаваньням Мatra.
 
Праект павінен якім-небудзь чынам умацоўваць грамадзянскую супольнасьць і рабіць яе больш разнастайнай.
 
Прыкладамі такой актыўнасьці могуць быць:
- ініцыятывы па ўмацаваньні першынства закона, абароне правоў чалавека, нацыянальных меншасьцяў, ахове прыроды, грамадзкага ўдзелу ў мясцовым самакіраваньні й г.д.;
- ініцыятывы па ўмацаваньні няўрадавых арганізацыяў (НДА);
- ініцыятывы па ўмацаваньні ролі незалежных СМІ у беларускім грамадзтве, укараненьні наватарскіх ідэяў у адукацыі й мастацтве, якія ў сваю чаргу будуць садзейнічаць працэсам сацыяльнай трансфармацыі й станаўленьню дэмакратыі.
 
Каб узяць удзел у праграме, неабходна даслаць аформленую адпаведным чынам заяўку, у якой абвязкова пазначыць інфармацыю пра арганізацыю й яе найбольш значныя дасягненьні; дэталёвае апісаньне мэтаў праекта й заплянаванай дзейнасьці; дакладнае пазначэньне, як праект умацуе пазыцыі грамадзянскай супольнасьці; выразнае вызначэньне мэтавай групы й, калі магчыма, працэдуры яе адбору; этапы зьдзяйсьненьня праекта; дэталёвы й празрысты бюджэт у Euro; ацэньваючы ўсе выдаткі й пазначаючы кожную крыніцу як прыбыткаў, так і выдаткаў (ўнёскі) арганізатараў праекта й мэтавай групы; з адзначэньнем пажаданага ўнёску Matra/KAP і на якія дакладна мэты, і даслаць на электронны адрас: альбо паштовы адрас:
 
Royal Netherlands Embassy
Matra/KAP
10, Kawalerii St.
00-468 Warsaw, Poland
 
Фонды Matra/KAP абмежаваныя. Гэта значыць, што зацьвярджэньне праекта можа быць затрыманае, нават калі ўсе вышэй пералічаныя патрабаваньні выкананы.
 
Падрабязная інфармацыя пра патрабаваньні да заяўкі й умовы атрыманьня гранту – на сайце: http://bit.ly/tcvBM8
 
Інфармацыю па праграме Matra/KAP у Беларусі можна атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрляндаў у Менску ў Вінакурава А.Д. па тэлефоне: (017) 262 53 23 альбо эл. пошце:
 
Паводле рассылкі belngo.info
18 снежня 2011