Фонды “Адкрытае грамадства” прапануюць стыпендыі

Фонды "Адкрытае грамадства"прапануюць стыпендыі асобам, якія распрацоўваюць інавацыйныя і нешаблонныя падыходы для вырашэння фундаментальных грамадскіх праблем.
Стыпендыя разлічана на 1 год і складае 80-100 тыс. даляраў ЗША (памер вызначаецца ў залежнасці ад працоўнага досведу, узроўню дахода кандыдата, стажу, інш.).
Вітаюцца прапановы новых рашэнняў у галіне правоў чалавека.
 
Кандыдаты мусяць валодаць нестандартным мысленнем, быць пазбаўленымі вузкага кругагляду і месніцтва, добра валодаць пісьмовай і вуснай ангельскай мовай.
 
Умовы падачы заяўкі і заданне для кандыдатаў можна знайсці тут.
 
Дэдлайн - 1 сакавіка 2017 года.
 
Паводле MladiInfo.eu
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/fondy-adkrytae-gramadstva-stypendyi-dlya-sacyyanalnyh-inavatarau-u-galine-pravou-chalaveka
23 снежня 2016