Адуфэст 5.0

 24-26 сакавіка 2017 г. каманда Adukacyja.info ладзіць пяты па ліку АДУфэст – зьезд пасьпяховых выпускніц і выпускнікоў беларускіх і замежных ВНУ. АДУфэст зьяўляецца выдатным месцам для нэтворкінга, пошуку аднадумцаў, генэрацыі ідэяў і самаразьвіцьця.

Умовай удзелу ў АДУфэсьце зьяўляецца правядзеньне аўтарскага інтэрактыўнага воркшопу на вольную тэму, а таксама жаданьне актыўна ўдзельнічаць у майстар-клясах, прапанаваных іншымі выпускнікамі.

Удзел у АДУфэсьце бясплатны. Арганізатары аплочваюць пражываньне і харчаваньне ўдзельнікаў, пакрываюць транспартныя выдаткі.

Апошні тэрмін падачы заяўкі: 20 студзеня 2017 г.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: [email protected] з пазнакай “АДУфэст 5.0”.

belngo.info

11 студзеня 2017