Конкурс праектных прапаноў у межах Форума грамадзянскай супольнасці 2017

Тэхнічны сакратарыят Форума грамадзянскай супольнасці абвашчае трэці прыём конкурсных прапаноў.

- Праекты павінны спрыяць эфектыўнай палітыцы і прасоўванню мэтаў ФГС УП на ўзроўні ЕС. Яны павінны быць накіраваны на прасоўванне рэформ у краінах Усходняга партнёрства і заахвочваць дзейнасць грамадзянскай супольнасці ў полісі абласцях, дзе грамадзянская супольнасць не была актыўнай да гэтага часу.

- Праекты павінны ўключаць партнёраў як мінімум з 3 краін Усходняга партнёрства

- Агульны бюджэт конкурсу: 328.595 EUR

- Сумы бюджэтаў праекта павінны быць не менш за 10 000 еўра і не больш за 25 000 еўра

Тэрмін падачы заявак на конкурс – да 24.00 (брусэльскі час) 29 студзеня 2017 г. 
 
Кансультацыі і пытанні да Сакратарыяту магчымыя да 18 студзеня.  У хуткім часе Сакратарыят апублікуе найбольш частыя пытанні і адказы на іх (FAQ).
 
Падрабязна гл. http://eap-csf.eu/index.php/call-for-project-proposals-under-the-eap-csf-re-granting-scheme-2017/
23 снежня 2016